Мужчинам Шумилинского комхоза к 23 февраля профсоюз подарил подлёдную рыбалку

Мир увлечений Общество

“Удалая лунка”
Ва УП ЖКГ актыўна бурліць прафсаюзнае жыццё. Пра гэта сведчаць не толькі сумесныя паездкі і экскурсіі, але і ўдзел у розных мерапрыемствах абласнога і раённага ўзроўняў, арганізацыя розных спаборніцтваў.
“У камунгасе працуе нямала мужчын, некаторыя, да таго ж, з’яўляюцца заядлымі рыбакамі, –  кажа старшыня прафкама Т. У. Лявонава. – Вось мы і вырашылі арганізаваць спаборніцтвы па падлёднай лоўлі рыбы “Удалая лунка”. Гэта быў своеасаблівы падарунак нашым мужчынам да 23 лютага”.
Правядзеннем і арганізацыяй спаборніцтваў займаўся член прафкама Віктар Савельевіч Сянькоў. Ён выбраў самае далёкае і рыбнае возера Жукавічы, што знаходзіцца за в. Роўнае. Са сваімі вудамі сюды і з’ехаліся камунгасаўскія рыбакі.
Пра выніках спаборніцтваў першае месца заняў вадзіцель  Сяргей  Долгі, другое – рабочы Сяргей Шэдзько (падраздзяленне “Шумілінскае”), трэцяе – рабочы Аляксандр Зайцаў (падраздзяленне “Обальскае”). У намінацыі “Самая вялікая рыбіна” перамог рабочы Дзмітрый Лук’янаў (падраздзяленне “Обальскае”), а ў намінацыі “Самая маленькая рыба”  – Сяргей Шэдзько.
“Са спаборніцтваў нашы мужчыны вярталіся вельмі задаволенымі, – расказала Таццяна Уладзіміраўна. – Да таго ж, пераможцы атрымалі ад прафсаюза каштоўныя падарункі”.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №16 ад 27.02.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *