Происшествия. Криминал

Происшествия

Здарэнні. Крымінал
Пажар

28 лютага а дзявятай гадзіне вечара ў РАНС паступіла паведамленне: у Мішневічах гарыць жылы дом. Праз хвіліну выратавальнікі былі на месцы здарэння, але частка дома была ахоплена агнём.
У выніку пажару пашкоджаны дах, дахавае перакрыццё, сцены і маёмасць. У дыме задыхнуліся пенсіянерка-гаспадыня (інвалід  I групы), яе сын і ягоны знаёмы.
Прычыны пажару высвятляюцца.
Рэзаная рана
Фельчар “хуткай дапамогі” Обальскай бальніцы паведаміў у міліцыю, што з рэзанай ранай шыі за медыцынскай дапамогай звярнуўся мясцовы жыхар. Супрацоўнікі крымінальнага вышуку ўстанавілі: пацярпелага ў ходзе сваркі асколкамі ад бутэлькі параніў ягоны знаёмы.
Згодна з  ч.1, арт. 147 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь “Прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў” узбуджана крымінальная справа.
Аліменты
Ураджэнец Обалі згодна з рашэннем суда павінен быў выплачваць аліменты на ўтрыманне непаўналетняй дачкі. Але мужчына нідзе не працаваў, не меў даходаў і не плаціў аліменты больш чым паўгода. Супраць мужчыны ўзбуджана крымінальная справа.
*  *   *
У РАУС паступіла заява ад жанчыны на яе былога мужа, жыхара а.-г. Мішневічы, які два гады не плаціць аліменты.  Згодна з ч. 1 арт. 174 “Ухіленне ад выплаты сродкаў на ўтрыманне дзяцей” Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь супраць мужчыны ўзбуджана крымінальная справа.
Са зводак ДАІ
Не па правілах

У Обалі мясцовая жыхарка пераходзіла  дарогу па-за пешаходным пераходам. Гэтым самым стварыла перашкоду для іншых удзельнікаў дарожнага руху. Вадзіцель “Нісан-Прэм’ера” з Глыбокага не чакаў убачыць чалавека на дарозе, разгубіўся і не справіўся з кіраваннем, у выніку чаго з’ехаў у кювет.
На жанчыну складзены адміністрацыйны пратакол, ёй пагражае штраф да трох базавых велічынь. Акрамя гэтага, адміністрацыйны пратакол складзены і на вадзіцеля за тое, што ён быў на дарозе няўважлівым і здзейсніў ДТЗ. Пратакол для далейшага разгляду накіраваны па месцы жыхарства вадзіцеля.
“Дарога не даруе памылак”
27 лютага прайшоў адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам “Дарога не даруе памылак”. Мэта акцыі – прафілактыка ДТЗ з цяжкімі наступствамі. Дарэчы, за мінулы год у нашым раёне адбылося 13 такіх дарожна-транспартных здарэнняў (5 чалавек загінулі, 8 атрымалі раненні).
У гэтым годзе зарэгістравана 3 ДТЗ з цяжкімі наступствамі, 4 чалавекі атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці.
Парушэнні
За мінулы тыдзень супрацоўнікі ДАІ зарэгістравалі на дарогах раёна 112 парушэнняў Правілаў дарожнага руху. Пераважаюць парушэнні хуткаснага рэжыму – 42 выпадкі.
Па матэрыялах РАУС падрыхтавала Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №17 ад 03.03.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *