Чем живёт Николаевский сельсовет?

Актуалии Президент

Чым жыве Мікалаеўшчына?
У панядзелак адбыўся аб’езд вытворчых аб’ектаў Мікалаеўскага сельсавета ў рамках дня работы з насельніцтвам, які прайшоў у лютым.

Перад тым, як падвесці вынікі работы, кіраўніцтва раёна на чале з в. а. старшыні райвыканкама В. Ц. Мяньковым і старшынёй раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікавай, начальнікі аддзелаў і ўпраўленняў райвыканкама, старшыні сельвыканкамаў, кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый наведалі Мікалаеўскую бальніцу сястрынскага догляду, Мікалаеўскі сельвыканкам, магазіны ў Мікалаеве і Кардоне, Кардонскі сельскі клуб-бібліятэку, Кардонскі комплексны прыёмны пункт і ферму Кардон КУСГП “Ульскі”.
Першым аб’ектам наведвання стала бальніца сястрынскага догляду. Удзельнікаў аб’езду сустракала і праводзіла экскурсію па медыцынскай установе загадчыца Н. У. Гапоненка, урач агульнай практыкі. Сёння бальніца прытуліла пад сваім крылом на сацыяльных ложках 14 чалавек, расказала Наталля Уладзіміраўна. Працуе амбулаторыя, установа поўнасцю забяспечана ўрачамі і наогул медыцынскімі кадрамі, абслугоўваючым персаналам. Аператыўна тут быў абсталяваны пакой для аптэкі, якая нядаўна пацярпела ад пажару.
Сёння мікалаеўскія медыкі абслугоўваюць 1527 чалавек (менавіта столькі людзей пражывае на тэрыторыі сельсавета), з іх 413 пенсіянераў, 232 адзінокапражываючых, 216 дзяцей ва ўзросце да 16 год. За мінулы год на Мікалаеўшчыне нарадзілася 13 дзетак.
Наступным аб’ектам наведвання стаў Мікалаеўскі сельвыканкам. Адзначана, што шмат было зроблена за мінулы год работнікамі сельвыканкама па добраўпарадкаванні тэрыторыі вакол будынка. Запланавы работы і на гэты год, паведаміў старшыня сельвыканкама У. А. Сядлоўскі.
Некалькі заўваг было зроблена па гандлёвым аб’екце ў Мікалаеве, які належыць райспажыўтаварыству. Аб планах па рамонце магазіна і добраўпарадкаванні расказала в. а. старшыні праўлення райспажыўтаварыства В. М. Чапурнова.
Прыемна ўразіў прысутных Кардонскі клуб-бібліятэка. Чыста, утульна, светла, сучасна. Цяпер галоўнае, каб памяшканні не пуставалі, каб ладзіліся святы і розныя мерапрыемствы для вяскоўцаў, каб людзі маглі адпачыць у сценах сельскага клуба, знайсці справу па душы, прымяненне сваім талентам. Экскурсію па бібліятэцы правяла яе гаспадыня Л. К. Барысевіч. Бачна па ўсім, што чалавек на сваім месцы, працуе аддана, зацікаўлена і з душой.
Пра планы работы комплекснага прыёмнага пункта ў Кардоне паведаміў дэлегацыі дырэктар КУП БАН В. П. Бабічаў. Трэба адзначыць, што доўгі час з-за адсутнасці прыёмшчыка КПП быў зачынены. Зараз знайшоўся работнік, маладая дзяўчына мае намер наладзіць работу пункта, ва ўсялякім разе яна выказала такое жаданне. Кіраўніцтва раёна ў сваю чаргу зрабіла заўвагу па добраўпарадкаванні пад’езду і падыходу да павільёна.
Апошнім аб’ектам на маршруце стала ферма Кардон. Сітуацыю на ферме і наогул на сельскагаспадарчым прадпрыемстве акрэсліла кіраўнік гаспадаркі В. У. Лабейка. Былі ўзняты і праблемныя пытанні.
Падвядзенне вынікаў падворнага абходу і аб’езду адбылося ў малой зале пасяджэнняў райвыканкама. Былі заслуханы справаздачы ўсіх груп, якія працавалі на Мікалаеўшчыне падчас дня работы з насельніцтвам, прааналізаваны ўсе без выключэння звароты вяскоўцаў, канкрэтызаваны тэрміны выканання. Звернута асаблівая ўвага на вырашэнне пытанняў, пастаўленых жыхарамі вёсак у час мінулагодняга падворнага абходу. З заключнымі словамі выступілі В. Ц. Мянькоў і І. М. Новікава.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №18 ад 06.03.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *