Молодой специалист приехал по распределению в Шумилино

Актуалии Экономика

“У Шуміліне добрыя і шчырыя людзі”
Карэнная віцяблянка, Вольга Астапішына спачатку не ведала, куды трапіць пасля заканчэння  Беларускай дзяржаўнай сельгасакадэміі.  Але на апошнім курсе на размеркаванні яна выбрала Шуміліна таму, што блізка ад бацькоўскага дома.
“Сустрэлі мяне ў райцэнтры добра, – усміхаецца дзяўчына. – Прызнацца, нават і не чакала такога прыёму.  Далі асобны пакой у кватэры з усімі зручнасцямі. Выплацілі пад’ёмныя – 10 базавых велічынь, гэтыя грошы пайшлі на ўладкаванне кватэры. Жыву ў горадзе. Нямногія мае аднакурснікі могуць пахваліцца такімі ўмовамі жылля. А мне проста пашанцавала.
І людзі ў Шуміліне добрыя і шчырыя. Як толькі ўладкавалася на работу, сусед па пляцоўцы Віктар Пятровіч (ён таксама працуе ў райаграсэрвісе) прынёс мне бульбы, грыбоў і цыбулі, пажартаваў: “Каб не памерла з голаду”. З такімі ж добрымі людзьмі сустрэлася і на рабоце. Мне, як маладому спецыялісту, усе дапамагалі: хто дзельнай парадай, хто добрым словам”.
Менш чым год працуе Вольга Астапішына ў райаграсэрвісе вядучым юрысконсультам, работа ёй падабаецца. Яшчэ раз пераканалася, што выбрала правільную прафесію. Граматны і кампетэнтны спецыяліст, сур’ёзны і адказны  чалавек, яна адразу заваявала давер і павагу сваіх старэйшых калег.
“Прызнацца, да мінулага года ў нас не было талковых спецыялістаў, якія б так дасканала і хутка рыхтавалі дакументы па прыватызацыі жылля, – кажа в. а. дырэктара УП “Шумілінскі райаграсэрвіс” І. І. Сідараў. – Вольга Міхайлаўна – проста знаходка для нас. Мы вельмі задаволены яе работай”. Акрамя прыватызацыі, юрыст складае дагавары на розныя паслугі, разбіраецца з судовымі іскамі і прэтэнзіямі, займаецца пытаннямі высялення з кватэры (ёсць такія, хто з райаграсэрвісу звольніліся, а жыллё не вызваляюць).
Зараз Вольга Астапішына  не загадвае, ці застанецца ў Шуміліне. Кажа, што не супраць: гарадскі пасёлак ёй падабаецца. Да таго ж, маладому спецыялісту даплачваюць кожны месяц па дзве тарыфныя стаўкі першага разраду. Зараз афармляе льготны крэдыт у “Беларусбанку” для
маладых спецыялістаў – будзе купляць новую мэблю.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №20 ад 13.03.2015 г.



4 комментария по теме “Молодой специалист приехал по распределению в Шумилино

  1. ПРОСТО НЕТ СЛОВ….РЕАЛЬНО ОЛЬГА МИХАЙЛОВНА ВЫ ПРОСТО МОЛОДЕЦ.ДЕРЖИТЕСЬ ВСЁ БУДЕТ ХОРОШО.В РАЙАГРОСЕРВИСЕ ИНАЧЕ НИКАК.ВСЁ ДАВНО К ЭТОМУ ИДЁТ…

  2. КРАСАВИЦА — НЕ ТО СЛОВО.ПЕРЕД НАМИ ВО ВСЕЙ КРАСЕ ДЕВУШКА-ВЕСНА…И БЕЗ ВСЯКОГО ГРИМА И ПАФОСА.БЫЛ БЫ БЕЗРАБОТНЫМ ТОЛЬКО РАДИ НЕЁ ПОШЁЛ БЫ В СЕРВИС РАБОТАТЬ…ПО ПРЕЖНЕМУ СЛОВ НЕТ.ПОСМОТРИТЕ ВНИМАТЕЛЬНО…ЭТО РОЗА В «НАШЕМ РАЙОНЕ».

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *