Демография за январь и февраль 2015 года па Шумилинскому району

Общество

Віншуем з нараджэннем !
У студзені нарадзіліся:

Агафонаў Цімафей (Обаль);
Андрэева Вікторыя (Обаль);
Барзакоў Данііл (Шуміліна);
Барысевіч Дар’я (Кардон);
Дзягілеў Уладзімір (Крывое Сяло);
Забіраў Цімур (Обаль);
Курачова Станіслава (Обаль);
Лабанава Віялета (Обаль);
Насцюшкін Іван (Шуміліна);
Несцярэнка Дар’я (Дабея);
Ткачоў Арцём (Добрына);
Уладзімірава Аляксандра
(Шуміліна).

У лютым нарадзіліся:
Асіпкоў Расціслаў (в. Прыазёрная);
Аўдошкіна Аляксандра (Обаль);
Аржаны Міхаіл (Шуміліна);
Варахобка Ганна  (Крывое Сяло);
Вераксіч Ксенія (Светласельскі);
Гаўрылкін Ягор (Шуміліна);
Дзягілеў Аляксей (Крывое Сяло);
Зянькоў Анатоль (Обаль);
Каралёў Захар (Дабея);
Кляцкова Ганна (Обаль);
Кошалева Вольга (Дабея);
Купрыянаў Іван (Шуміліна);
Мамехіна Ульяна (Шуміліна);
Мінакіна Віялета (Грудзінава);
Пажарыцкая Паліна (Шуміліна);
Перыяслава Вікторыя (Роўнае);
Хадзюкова Ксенія (Мікіціха).

У студзені-лютым у раёне нарадзілася 29 дзетак.   Дзесяць нованароджаных з’явіліся на свет на Обальшчыне, восем –  у Шуміліне, чатыры – на тэрыторыі Дабейскага сельсавета, тры – у Каўлякоўскім сельсавеце, два – у Лаўжанскім, па аднаму – у Мікалаеўскім, Мішневіцкім і Светласельскім. Толькі ў Сіроцінскім сельсавеце за два першыя  месяцы года не зарэгістравана ніводнага нованароджанага.

За два месяцы – 23 шлюбы
На Шуміліншчыне ў студзені было зарэгістравана 8 шлюбаў (на 2 менш, чым летась). Пяць пар вырашылі афіцыйна аформіць  свае адносіны ў аддзеле загсу, дзве пары адправіліся рэгістраваць свой шлюб у Светласельскі сельвыканкам, адна пара – у Лаўжанскі.
А вось у лютым у нашым раёне вяселляў пабольшала – нарадзілася 15 новых сем’яў (на 6 больш, чым за гэты ж перыяд 2014 года). Большая палова – 10 пар – пажадала зарэгістраваць шлюб у аддзеле загсу райвыканкама. Па аднаму шлюбу было зарэгістравана ў пяці сельвыканкамах: Каўлякоўскім, Мішневіцкім, Мікалаеўскім, Обальскім і Светласельскім.

Разводы
У студзені-лютым суд Шумілінскага раёна разгледзеў  шэсць спраў аб скасаванні шлюбу. У чатырох  разведзеных сем’ях ёсць дзеці. У чатырох выпадках іскі аб скасаванні шлюбу падалі жанчыны.  Яшчэ 12  сямейным парам суд Шумілінскага раёна даў тэрмін на прымірэнне.
Дзве сямейныя  пары былі разведзены ў ЗАГСе.

Страты
У студзені-лютым у раёне памерлі 66 чалавек, у тым ліку 9 – працаздольнага ўзросту. Па прычыне хвароб сістэмы кровазвароту пайшлі з жыцця 25 чалавек, ад анкалагічных захворванняў – 10, ад старасці – 13, ад знешніх прычын – 2.
На Шуміліншчыне за студзень-люты адбылося 6 пажараў (4 з іх па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём), у якіх 4 чалавекі загінулі і 2 атрымалі апёкі.
У студзені-лютым у раёне зарэгістраваны тры ДТЗ, 4 чалавекі атрымалі траўмы, загінуўшых няма.
Падрыхтавалі Алена КАРПУШЭНКА, Ларыса ЗАЙЦАВА
і Аляксандр Шэдзько.
Надрукавана ў №21 ад 17.03.2015 г.



5 комментариев по теме “Демография за январь и февраль 2015 года па Шумилинскому району

  1. 66 человек умерло — 29 детей родилось. Страшно становится за будущее.

  2. Статистика неутешительная, на 1905-й год на нынешней территории района было 9 волостей, около 10 000 жителей в каждой. За 110 лет численность упала в разы, в среднем видимо раз в семь. И продолжение следует…

  3. А кто же виноват? Сами рожать не хотим — китайцам территорию готовимся уступить. И не надо сказок про трудную жизнь. Просто хочется пожить для себя.

  4. Лично я никакой трагедии в сокращеннии количества жителей не вижу. Естественный процесс. По сути через некоторое время останется Шумилино, Оболь, Никитиха, Слобода. Агрогородки продергаются в агонии еще десяток лет.
    Перспектив в районе нет и не предвидется. В первую очередь нужны хорошие источники заработка. Их нет. Сельское хозяйство может приносить доход, но только при условии ее мясо-молочной направленности и при соответствующих технологиях. При нынешних технологиях район не может конкурировать даже с другими районами области, а уж с соседями подавно. Полезных ископаемых в районе нет(обольская глина не в счет), да и вряд ли появятся. Производство как таковое отсуствует, хотя водку неплохую бутилировать научились, сыры недурственны. В принципе все. Сфера туризма изначально неперспективна, ну нет у нас чего посмотреть и даже где деньги потратить. Агроэкотуризм возможно, со временем.
    Нет работы и людям здесь делать нечего, нет людей-загибается социалка(кого лечить-учить?)…..

  5. Нужно не жаловаться на условия жизни, и говорить, что их нет. Необходимо самим создавать хорошие условия жизни, а не ждать этого от других, и не убегать за » хорошей» жизнью в города

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *