На совещании в райисполкоме

Президент

Падпальшчыкаў травы знаходзяць і прыцягваюць да адказнасці
На нарадзе, якую правёў старшыня райвыканкама У. П. Куранны, былі разгледжаны аператыўныя пытанні работы народнагаспадарчага комплексу раёна, жыццезабеспячэння насельніцтва.
На першы план выходзяць пытанні веснавых палявых работ. Трэба паступова разгортваць работы па падрыхтоўцы глебы, унясенні мінеральных і арганічных угнаенняў, сяўбе. Пры гэтым нельга выпускаць з поля зроку бягучыя пытанні жывёлагадоўлі і іншыя.
Начальнік аддзела па надзвычайных сітуацыях А. І. Сасновіч далажыў, што веснавыя палы травы працягваюцца. Крыху збілі вастрыню дажджы і снег, якія прайшлі днямі. Але нельга губляць пільнасці. Ён выказаў падзяку кіраўніку ААТ «Прыдзвінскі» У. І. Дзятлаву і галоўнаму інжынеру СФГ “Раднік” У. В. Касьянаву, якія аператыўна зрэагавалі і дапамаглі выратаваць ад агню вёскі Бонькі, Андрэева, Гусінцы. На абмежаванне і ліквідацыю агню былі кінуты трактары з плугамі, з ёмістасцямі з вадой. Такія адносіны да супрацьпажарнай бяспекі назіраюцца, на жаль, не ва ўсіх кіраўнікоў прадпрыемстваў, адзначыў Андрэй Іванавіч.
Начальнік РАУС А. Р. Дзмітрэнка паведаміў, што за мінулы тыдзень заведзены 6 крымінальных спраў: 4 – па крадзяжах, 2 – па нявыплаце аліментаў. Дарэчы, Аляксандр Рыгоравіч сказаў, што супрацоўнікам міліцыі ўдалося ўстанавіць вінаватых у запальванні травы ў Філіпенках і Обалі, матэрыялы накіраваны ў РАНС.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №23 ад 24.03.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *