Уладзімір Куранны, старшыня райвыканкама: “Каб кожны жыхар раёна мог жыць лепш і ганарыцца сваім родным краем”

Актуалии Общество Президент

Паважаныя землякі!
Наша краіна знаходзіцца на парозе важнай палітычнай кампаніі – выбараў дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання.
Беларусь сустракае гэту кампанію стабільнасцю ў сацыяльна-экана-мічным развіцці, упэўненасцю ў заўтрашнім дні. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, прымаючы ўрад і Нацыянальны банк з дакладам аб рабоце эканомікі за прайшоўшы перыяд 2012 года, ацэнцы вынікаў года і праектах прагнозу, бюджэту і грашова-крэдытнай палітыкі на 2013 год.
“2013 год для нас асаблівы. У гэты перыяд мы павінны выйсці на траекторыю выканання паказчыкаў усёй пяцігодкі ў цэлым, выйсці на дынаміку росту якасці і ўзроўню жыцця нашых грамадзян, якія мы вызначылі раней. Гэта важнейшая мэта. У гэтым сутнасць і сэнс далейшага развіцця як рэальнага сектара, так і сацыяльнай сферы”, — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Свой уклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ўносіць і  Шумілінскі раён.
Сёлета Шуміліншчына можа пахваліцца  багатым для нашых нізінных земляў ураджаем збожжа ў 40038 тон (110,9 % да 2011 года), рапсу ў 2765 тон (119,6 %). 8 экіпажаў камбайнераў намалацілі ў гэтым годзе звыш тысячы тон зерня і зернебабовых –  гэта 4 экіпажы з УП “Шумілінскі райаграсэрвіс”, 3 экіпажы з ААТ “Прыазёрны мір”, 1 экіпаж з ААТ “Лаўжанскае”. Нарыхтавана травяністых кармоў для грамадскага пагалоўя 18,01 цэнтнера кармавых адзінак на адну ўмоўную галаву (без уліку кукурузы).
Вытворчасць валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі павялічылася на 6,7% у параўнанні з 2011 годам.
Павялічана пагалоўе кароў на 250 галоў (103 % да 2011 года). Валавы надой малака з пачатку года павялічыўся на 1619 тон (108 %), надой на карову — на 186 кілаграмаў (107,6 %). Рэалізацыя малака павялічана на 2331,7 тоны (115 % ).
Праводзяцца мерапрыемствы па тэхнічнаму перааснашчэнню жывёлагадоўчых аб’ектаў, аднаўленню машынна-трактарнага парку.
Праводзіцца рэканструкцыя з дабудовай малочных блокаў на малочнатаварных фермах Язвіна, Свярдлы, Брыцікі, Мосарава, Рашэтнікі, Кардон, Цаўі, Паратоўка, Светласельская, капітальны рамонт з мадэрнізацыяй на малочнатаварных фермах Ляжні, Заўсыска, Баёўка.
У сельскагаспадарчыя арганізацыі раёна паступіла 11  энерганасышчаных трактароў, 2 зернеўборачныя камбайны, адзін пагрузчык “Амкадор”, у бліжэйшы час паступіць кормаўборачны камбайн “КВК-800”.
Варта адзначыць і тое, што на поўную магутнасць сёння працуе Обальскі керамічны завод, стабільна працуюць іншыя прамысловыя прадпрыемствы. Рост аб’ёму вытворчасці прамысловай прадукцыі забяспечаны на ўзроўні 188,6% пры заданні 130%, у тым ліку Обальскім керамічным заводам – 149,9%, ААТ “Шумілінскі льнозавод” — 245,4%, УП ЖКГ – 157,7%.
На 226,5% выканана ўстаноўленае заданне (150%) па росту аб’ёму экспарту.
Выкананы план па ўводу жылля ў эксплуатацыю, за студзень-жнівень уведзена ў строй 3677 метраў квадратных – 91,8%  гадавога задання.
За 8 месяцаў бягучага года ў Шумілінскім раёне створана 79 новых рабочых месцаў. Узровень беспрацоўя складае 0,8%.
Вялікая работа праводзіцца ў раёне па навядзенні парадку на зямлі,  па добраўпарадкаванні населеных пунктаў, будаўніцтву і рамонту дарог.
Новы імпульс развіцця атрымлівае сацыяльная сфера. Працягваецца рамонт Шумілінскай СШ № 1, цэнтральнай раённай бальніцы, цэнтра банкаўскіх паслуг ААТ “Беларусбанк”, ідзе рэканструкцыя і мадэрнізацыя Шумілінскай школы мастацтваў, фізкультурна-аздараўленчага комплексу. Для духоўнага развіцця асобы ў Шуміліне пачалося ўзвядзенне праваслаўнага храма.
З бюджэту раёна выдзелена: на рамонт цэнтральнай раённай бальніцы – 743 мільёны рублёў; на набыццё рэамабіля – 685 мільёнаў рублёў; на рамонт школ раёна – 886 мільёнаў рублёў; на рамонт ФАКа – 400 мільёнаў рублёў; на рамонт Шумілінскай школы мастацтваў – 500 мільёнаў рублёў; на  рамонт вуліц населеных пунктаў раёна – 1 мільярд 688 мільёнаў рублёў; на вулічнае асвятленне населеных пунктаў раёна – 858 мільёнаў рублёў.
Усё гэта накіравана на тое, каб павялічыць узровень і якасць жыцця насельніцтва, каб кожны жыхар раёна мог жыць лепш і ганарыцца сваім родным краем.
Паважаныя жыхары Шуміліншчыны!
Запрашаю вас выканаць свой грамадзянскі абавязак і прыйсці 23 верасня на выбарчыя ўчасткі, аддаць свае галасы за годнага кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Надрукавана ў №74 ад 18.09.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *