1 апреля — Международный день птиц

Актуалии Экология

У  “Казьянскім”  44  чырванакніжныя  птушкі
У 1902 годзе ў Парыжы была састаўлена “Сусветная канвенцыя аб ахове птушак”, якую падпісалі больш за дзесяць краін свету. У сілу канвенцыя ўступіла 12 снежня 1905 года, а з 1906 года пачаў адзначацца Дзень птушак. Асноўная мэта свята – захаванне відавога багацця дзікіх птушак.
За апошнія 400 год на Зямлі вымерла больш чым 200 відаў птушак, сёння кожны другі від птушак знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Для захавання відавога багацця і колькасці птушак былі створаны:
– міжнародныя арганізацыі і камітэты па ахове прыроды. Многія краіны ўдзельнічаюць у міжнародных пагадненнях па ахове пералётных птушак. У Беларусі, акрамя дзяржаўных устаноў, аховай птушак займаюцца шматлікія экалагічныя арганізацыі, вядучая роля сярод якіх належыць ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны” (АПБ);
– Чырвоная кніга, дзе сабраны расліны і жывёлы, якія маюць патрэбу ў ахове. У Беларусі ў Чырвоную кнігу ўключаны 72 віды птушак;
– асабліва ахоўваемыя прыродныя тэрыторыі (запаведнікі, заказнікі і г.д.).
На тэрыторыі рэспубліканскага ландшафтнага заказніка “Казьянскі”  адзначаны 175 гняздуючых відаў птушак (77,3% ад усяго складу гняздуючых птушак Беларусі), 44 віды птушак занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі. Пераважна гэта драпежныя птушкі – арол-вужаед, арлан-белахвост, малы арлец, вялікі арлец, арол-маркут, скапа, дзербнік і інш. На балотах і азёрах заказніка гняздуюцца чорнаваллёвая гагара, вялікі бугай, шэры журавель, вялікі ўліт і інш.
Згодна з Пастановай Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя на тэрыторыі заказніка забаронена паляванне на вадаплаўных птушак.
С. ІЛЬІНЕЦ, вядучы спецыяліст рэспубліканскага ландшафтнага заказніка “Казьянскі”.
Надрукавана ў №25 ад 31.03.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *