Военный комиссар Шумилинского района разъясняет порядок отсрочки от призыва

Закон Общество

Адтэрміноўкі
Згодна з Законам Рэспублікі Беларусь “Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь “Аб вайсковым абавязку і вайсковай службе” ад 27 чэрвеня 2010 года адтэрміноўкі ад прызыву на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве для прадаўжэння адукацыі прадастаўляюцца наступным катэгорыям грамадзян:
навучэнцам устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, устаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі (на перыяд навучання);
навучэнцам устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі, студэнтам устаноў вышэйшай адукацыі, якія вучацца на І ступені вышэйшай адукацыі на дзённай форме атрымання адукацыі (на перыяд навучання);
грамадзянам, якіх рэкамендавалі для паступлення на ІІ ступень вышэйшай адукацыі (на перыяд навучання);
грамадзянам, якія паступаюць упершыню ў аспірантуру, дактарантуру (у год паступлення);
студэнтам устаноў вышэйшай адукацыі, якія вучацца на ІІ ступені вышэйшай адукацыі, а таксама аспірантам, дактарантам (на перыяд навучання);
грамадзянам, якія вучацца на падрыхтоўчых аддзяленнях устаноў вышэйшай адукацыі дзённай формы атрымання адукацыі (адзін раз на перыяд навучання і здачы ўступных іспытаў ва ўстанову вышэйшай адукацыі ў год завяршэння навучання);
выпускнікам устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, устаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі і ўстаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі (да 1 верасня года завяршэння адукацыі);
грамадзянам, якія вучацца ва ўстановах адукацыі на дзённай форме атрымання адукацыі за мяжой.
Грамадзянам, якіх адлічылі з устаноў адукацыі па ініцыятыве ўстаноў адукацыі, у тым ліку і за мяжой, адтэрміноўка ад прызыву на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве для працягнення адукацыі паўторна не прадастаўляецца.
А. ЧАРНЯЎСКІ, ваенны камісар раёна.
Надрукавана ў №6 ад 25.01.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *