В Шумилино прошёл шахматный турнир на призы «Герой працы»

Актуалии Общество Спорт, туризм

Шахматны турнір на прызы раённай газеты
У мінулую нядзелю  прайшоў традыцыйны пераднавагодні шахматны турнір на прызы раённай газеты “Герой працы”. Арганізатарамі  спаборніцтваў выступілі рэдакцыя  газеты і ФСК “Здароўе”. За перамогу змагаліся шэсць вопытных шахматыстаў (Мікалай Кузьмін, Уладзімір Грыбаў, Алег Далімаеў, Сяргей Кузьмініч, Уладзімір Зелянкоў і Генадзь Язымаў) і пяць юных шахматыстаў з Шумілінскіх СШ №1 і СШ №2.
Моладзь атрымала магчымасць паспрабаваць свае сілы на роўных з вопытнымі шахматыстамі. Сярод школьнікаў хочацца выдзеліць Максіма Пашкевіча з СШ №1 і Мікіту Іваноўскага з СШ №2. Хлопцы займаюцца ў трэнера Мікалая Кузьміна, удзельнічалі ў розных абласных і рэспубліканскіх спаборніцтвах. На турніры паказалі даволі неблагую гульню. Хлопцы  ў гульні паміж сабой разыгралі першае месца сярод школьнікаў і трохмесячную падпіску на раённую газету. Максім Пашкевіч упэўнена перамог і змог прабіцца ў фінальную частку спаборніцтваў.
У фінале гульні  прайшлі спакойна і без нечаканых вынікаў. Усё павінен быў вырашыць апошні тур, у якім гулялі наступныя пары: Кузьмін – Грыбаў (сустрэча за першае месца), Зелянкоў – Далімаеў (сустрэча за трэцяе месца), таксама ў апошнім туры гулялі Пашкевіч і Кузьмініч.
Мінулагодняму пераможцу Мікалаю Кузьміну для сёлетняй перамогі ў турніры ў апошняй сустрэчы супраць Уладзіміра Грыбава трэба было сыграць унічыю. Мікалай не стаў рызыкаваць і ўпэўнена давёў партыю да нічыйнага выніку. А вось у сустрэчы за трэцяе месца неабходна была толькі перамога, пройгрыш адкідваў любога з шахматыстаў на пятае месца. Уладзімір Зелянкоў і Алег Далімаеў разыгралі даволі асцярожную партыю, паспрабаваўшы звесці да мінімуму свае памылкі. Лепш з гэтым справіўся Уладзімір Зелянкоў.
Такім чынам, перамогу на турніры другі год запар узяў Мікалай Кузьмін, другім стаў Уладзімір Грыбаў, трэцім – Уладзімір Зелянкоў. Пераможцы і прызёры атрымалі дыпломы і падпіску на раённую газету.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
На пярэднім плане: Мікалай Кузьмін і Максім Пашкевіч.
Надрукавана ў № 100 ад 24.12.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *