Шумилинские гимназисты ездили в Минск выбирать себе ВУЗ

Образование

Гімназісты ездзілі ў Мінск выбіраць сабе ВНУ
Нам часта даводзіцца чуць пра тое, як добра ў іншых замежных краінах, і тады здаецца, што гэта сапраўды так. Але нядаўна мне прадставілася магчымасць пераканацца ў тым, што “ў гасцях добра, а дома лепш”.
Магчымасць гэту прадставіла мая ўстанова адукацыі “Шумілінская раённая гімназія-інтэрнат”. У рамках Фестывалю маладзёжнай навукі нам прапанавалі паездку ў сталіцу нашай рэспублікі. У Мінску нас чакала экскурсія ў прэстыжныя навучальныя ўстановы краіны – Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі. Забягаючы наперад, скажу, што мае спадзяванні апраўдаліся, я ўбачыла сучасны еўрапейскі горад, да твару якому і навучальныя ўстановы.
У БДУ мы наведалі музей біялагічнага факультэта, які налічвае звыш дзесяці тысяч экспанатаў. Было вельмі цікава праз гэтыя экспанаты ўсведамляць працэс эвалюцыі. А яшчэ мы пабывалі ў лабараторыях і аўдыторыях, дзе займаюцца студэнты-біёлагі. І мы, хто яшчэ толькі марыць стаць студэнтам, пазайздросцілі ім і яшчэ болей умацаваліся ў сваім жаданні  папоўніць рады студэнтаў. Адно стала ясна: каб паступіць у прэстыжнае ВНУ, патрэбна вельмі сур’ёзная падрыхтоўка. Да слова сказаць, у гімназіі мы атрымліваем добрыя веды.
У БДУІР мы наведалі факультэт радыётэхнікі і электронікі. Перад пачаткам змястоўнай экскурсіі дэкан факультэта А. В. Караткевіч расказаў пра факультэт і прапанаваў правесці вебінарый для нашых гімназістаў з прафесарамі ўніверсітэта. Потым мы пабывалі на кафедры радыётэхнікі, радыёінфарматыкі, электронікі, мікра- і макратэхналогій. Нас уразілі кабінеты і лабараторыя, аснашчаныя сучасным абсталяваннем.
Час праляцеў неўпрыкмет, але з вялікай карысцю для мяне і маіх сяброў, бо ў нас зараз такі перыяд у жыцці, калі мы выбіраем будучую прафесію.
Думаецца, што такія фестывалі не толькі садзейнічаюць нашаму прафесійнаму выбару, але і пацвярджаюць, што спецыялісты беларускіх ВНУ запатрабаваныя і канкурэнтаздольныя ў свеце.
Вікторыя КОВАЛЬ, вучаніца 10 класа Шумілінскай раённай гімназіі.
Надрукавана ў №25 ад 31.03.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *