Спортивные новости Шумилинщины

Новости Спорт, туризм

Грэка-рымская барацьба
У Мінску прайшоў рэспубліканскі турнір па грэка-рымскай барацьбе на прызы бронзавага прызёра Алімпійскіх гульняў Дзмітрыя Дзябелкі. Обальскія барцы Мікіта Барсукоў (вагавая катэгорыя 42 кг) і Дзмітрый Кучмароў (вагавая катэгорыя 56 кг) занялі трэція месцы. Трэніруе хлопцаў Пётр Ганушчанка.

Міні-футбол
ФК “Шуміліна” працягвае выступленне ў адкрытым першынстве Бешанковіцкага раёна па міні-футболе. Пасля чатырох тураў нашы землякі з трыма перамогамі і адным паражэннем, 37 забітымі і 9 прапушчанымі галамі займаюць другое месца. Усяго ў першынстве ўдзельнічаюць 10 каманд.

Вавінам в’ет во дао
Мінск прымаў удзельнікаў чэмпіянату Беларусі па вавінам в’ет во дао ў катэгорыі “паядынак”. На першынстве добра выступілі шумілінскія спарт-смены, якіх трэніруе Святлана Бараноўская.  Чэмпіёнамі Беларусі сталі Ягор Шэкін у вагавой катэгорыі 48 кг і Яўген Шаблін (52 к,  Яўген Цімошчанка стаў другім (48 кг), Станіслаў Шпулёў (40 кг) – трэцім.
Надрукавана ў №26 ад 03.04.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *