Спартакиада на призы районного объединения профсоюзов стартовала в Шумилинском районе

Новости Общество Спорт, туризм

9 лістапада стартавала спартакіяда сярод работнікаў арганізацый і прадпрыемстваў Шумілінскага раёна на прызы раённага аб’яднання прафсаюзаў. На спартыўных пляцоўках змагаюцца 18 каманд з 22 арганізацый.

У суботу ў СДЮШАР прайшло ўрачыстае адкрыццё спартакіяды. І гэта было сапраўднае свята спорту. Усе 18 каманд у чаканні яркай і бескампраміснай барацьбы. Перад пачаткам стартаў усе роўныя: і пастаянныя ўдзельнікі спартакіяды, і навічкі. Дарэчы, навічкоў сёлета шмат – гэта каманды сярэдніх школ раёна і Полацкага малочнага камбіната. На жаль, не выставіла сваю каманду Шу-мілінская ПМК-70, якая раней прымала актыўны ўдзел.

Спартакіяда – гэта старты па 10 відах спорту (дартс, стральба з пнеўматычнай зброі, настольны тэніс, футзала, баскетбол, валейбол, шашкі, бадмінтон, гіравы спорт і перацягванне каната).  Асабліва цікавымі павінны быць спаборніцтвы па баскетболе, турніры па якім у нас ужо даўно не праводзіліся. На спартыўныя пляцоўкі (спартыўныя залы фізкультурна-аздараўленчага цэнтра, СДЮШАР, СШ №1) удзельнікі будуць выходзіць на працягу трох тыдняў.

Каманды на адкрыцці віталі намеснік старшыні райвыканкама Ірына Шалахава і старшыня  раённага аб’яднання прафсаюзаў Наталля Хамаганава.

У першы дзень спартакіяды на старт выйшлі футбалісты. 23 лістапада ў спартыўнай зале ФАЦ пройдуць гульні за прызавыя месцы па футзале.

У першы дзень спартакіяды вызначыліся пераможцы на дартсе і стральбе з пнеўматычнай зброі.

  Дартс.  Перамога ў кіданні дроцікаў у Яны Радзівоненкавай (Раён  газазабеспячэнні і РАУС) і Яўгена Калеснікава (ЦРБ), другое месца ў  Анастасіі Гаевай (СШ №2 і Башнёўская БШ) і Ігара Ігнаценкава (Кардонская СШ), трэцяе – у Людмілы Адаменка (цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый), Паўла  Загацкага (райвыканкам і СДЮШАР) і Сяргея Авяр’янава (цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый).

У камандным заліку першае месца ў каманды райвыканкама і СДЮШАР, другое – у зборнай Раёна  газазабеспячэння і РАУС, трэцяе – у зборнай РАНС і ўчастка электрасувязі.

 Стральба з пнеўматычнай зброі. Першае месца – Арына Кучынская (РАНС і ўчастак электрасувязі), Аляксандр Шумінскі (Раён  газазабеспячэння і РАУС) і Сяргей Авяр’янаў (цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый), другое – Наталля Болдыш (Обальская СШ), трэцяе – Алена Кляшчонак і Аляксей Шпакаў (абодва з УП ЖКГ).

Камандны залік: першае месца – УП ЖКГ, другое – Шумілінскі лясгас, трэцяе – цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый.

  У агульным заліку спартакіяды пасля двух відаў лідарства захапілі каманды «Райвыканкам-СДЮШАР» і «Раён  газазабеспячэння-РАУС».

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *