У Шуміліне адкрылася яшчэ адна “Мясная лаўка”

Актуалии Новости

У Шуміліне адкрылася яшчэ адна “Мясная лаўка”
5 лістапада ў Шуміліне пабольшала на адзін гандлёвы аб’ект. У будынку былога магазіна “Вецярок”, што на перакрыжаванні вуліц Луначарскага-Юбілейная, размясціўся магазін “Мясная лаўка”, у якім прадстаўлены поўны асартымент прадукцыі ТАА “Вітконпрадукт”. Акрамя мяса і мясных паўфабрыкатаў свініны і кураціны, у гандлі малочная прадукцыя, бакалея.
Алена КАРПУШЭНКА.