15 лет обольские «Гарэзнікі» дарят зрителям песни и радость

Культура

“Гарэзнікам” толькі 15
29 сакавіка  ў Доме культуры г. п. Обаль адбыўся юбілейны канцэрт народнага вакальнага ансамбля  “Гарэзнікі”. Выступленне захапляла разнастайнымі музычнымі кампазіцыямі, цудоўнай харэаграфіяй.  Ужо 15 год педагогі Обальскай дзіцячай школы мастацтваў пад кіраўніцтвам Анжалікі Леанідаўны Загнетавай дораць цудоўны настрой, радасць сваім слухачам. У рэпертуары “Гарэзнікаў” – беларускія, рускія, украінскія песні. Артысты прымаюць удзел у раённых, абласных, рэспубліканскіх і міжнародных песенных праектах. Дзейнасць ансамбля адзначана ганаровымі граматамі і дыпломамі.
Ад імя жыхароў г. п. Обаль хочацца пажадаць “Гарэзнікам” доўгага творчага шляху, новых ідэй і накірункаў. Няхай кожнае выступленне будзе напоўнена дабром, радасцю і прыносіць новыя эмоцыі і ўражанні.
Н. Спірыдзенка, жыхарка г. п. Обаль.
Надрукавана ў №26 ад 03.04.2015 г



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *