5 красавіка – Вербная нядзеля

Духоўнае

5 красавіка – Вербная нядзеля
Свята вербнай нядзелі – адно са значных у праваслаўнай царкве, адзначаецца за тыдзень да Вялікадня. Яго яшчэ называюць Уваходам Госпада ў Іерусалім. У аснове свята – евангельскае сказанне пра тое, як урачыста сустракалі людзі Ісуса Хрыста ў горадзе Іерусаліме, кідаючы і сцелючы пальмавыя галінкі і свае адзенні. Народ радаваўся і крычаў Ісусу хвалебную песню “Асанна на вышынях! Блаславёны той, хто ідзе ў імя Гасподняе!”.
У нашых краях сімвалам свята з’яўляюцца галінкі вярбы, бо вярба распускаецца адной з першых – яна сімвал уваскрасення і абуджэння да жыцця вечнага. Асвечаныя галінкі захоўваюць  у доме і адносяцца да іх як да святыні, бо галінкі прыносяць у дом Боскую ласку і абараняюць ад бед і напасцяў.
На Вербную нядзелю заканчваецца саракадзённы пост, пасля надыходзіць перадвелікодны тыдзень, самы строгі пост. За гэты пакаянны час кожны праваслаўны хрысціянін павінен падрыхтавацца да вялікага свята Уваскрасення Хрыста, пакаяцца і прычасціцца ў храме Гасподнім.
Няхай пяшчотныя галінкі вярбы, асвечаныя ў храме, прынясуць у вашы дамы мір і спакой, любоў і дабрабыт!
Са святам, Вербнай нядзеляй!
Фёдар ПУЧЫНСКІ, протаіерэй, благачынны цэркваў Шумілінскай акругі.

Расклад богаслужэнняў:
Храм Афанасія Брэсцкага (г. п. Шуміліна):
4 красавіка ў 17.00 – вячэрняе богаслужэнне і асвячэнне вярбы
5 красавіка ў 8.30 – Божая літургія, па заканчэнні – асвячэнне вярбы.
Храм прап. Сергія Раданежскага (в. Лескавічы):
5 красавіка ў 9.00 – Божая літургія, па заканчэнні – асвячэнне вярбы.
Надрукавана ў №26 ад 03.04.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *