Аллея — в честь 70-летия Великой Победы

Актуалии Экология

Алея – у гонар слаўнага юбілею
На мінулым тыдні ў Беларусі прайшла акцыя “Тыдзень лесу”, прысвечаная 70-годдзю Перамогі, у якой прыняў актыўны ўдзел і наш раён.
“Работнікамі лясгасу было пасаджана каля ста тысяч саджанцаў дрэў, – расказала інжынер па лесааднаўленні “Шумілінскага лясгасу” Ірына Дзягілева. – Пераважна садзілі елку, сасну і бярозу. Найбольшая тэрыторыя – 2,7 гектара – была засаджана ля вёскі Полцева”.
У суботу ў “Тыдні лесу” прыняла ўдзел і Башнёўская школа.  Насупраць школы было высаджана каля ста маладзенькіх дрэў – алея ў гонар 70-годдзя Перамогі.   Самым малодшым удзельнікам акцыі стаў першакласнік Аляксандр Яршоў.
У Башнёўскай школе добрая традыцыя: падчас знакавых дат у гісторыі закладваць парк ці алею. Дваццаць гадоў назад па ініцыятыве першага дырэктара Башнёўскай школы М. Ф. Журава быў закладзены парк у гонар 50-годдзя Перамогі, сёння дваццацігадовыя дубы велічна ўзвышаюцца каля аўтобуснага прыпынку.
Дзесяць год назад каля школы пасадзілі парк у гонар 60-годдзя Перамогі. Тады ў закладцы парку ўдзельнічаў і сённяшні адзінаццацікласнік Уладзіслаў Балботкін. “Дзесяць гадоў назад пасадзіў бярозку, – кажа Уладзіслаў. –  А сёння пасаджу клён. Такім чынам я кажу «Дзякуй за Перамогу, за мірнае неба, за незалежную Беларусь»”.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №28 ад 10.04.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *