Сяргей Сахончык: Усё ў сістэме адукацыі павінна працаваць на карысць вучняў

Актуалии Образование

Усё ў сістэме адукацыі павінна працаваць на карысць вучняў

Сяргей Яўгенавіч Сахончык ужо амаль 10 год працуе настаўнікам гісторыі і грамадазнаўства ў СШ №1 Шуміліна. Яго ўсе ведаюць як высокаадукаванага, інтэлігентнага, адданага сваёй прафесіі чалавека. Гэты факт, можна не сумнявацца, паўплываў на рашэнне працоўнага калектыву роднай школы зноў вылучыць свайго калегу кандыдатам у дэпутаты раённага Савета дэпутатаў.

Нагадаем, што за плячыма ў С. Я. Сахончыка ўжо ёсць дэпутацтва ў дзеючым раённым Савеце.
Якія пытанні прыходзілася вырашаць – розныя: ад выплаты адпускных да вулічнага асвятлення, расказаў настаўнік. Але ўсе пытанні заўжды ўзнікалі ў працоўным калектыве. “Да мяне звярталіся калегі, а я, у сваю чаргу, адрасаваў іх праблемы кампетэнтным, адказным асобам. Усё заўжды вырашалася станоўча”, – заўважыў Сяргей Яўгенавіч.
С. Я. Сахончык карыстаецца аўтарытэтам як сярод калег-настаўнікаў, так і сярод вучняў і іх бацькоў. Ён паслядоўны ў сваіх перакананнях, упэўнены ў тым, што ўсё ў сістэме адукацыі павінна працаваць на карысць вучняў. Ён выступае за якасць навучання і выхавання, за ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў адукацыі, за работу па пашырэнні сферы дадатковых адукацыйных паслуг згодна з запытамі сям’і і г. д.
Прытрымліваючыся здаровага ладу жыцця, настаўнік гатовы актывізаваць работу з моладдзю ў гэтым накірунку.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №10 ад 02.02.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *