До 40 базовых может стоить выжигание сухой травы

Безопасность Экология

За выпальванне травы  – да 40 базавых велічынь
Шумілінская раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя нагадвае, што сельскагаспадарчыя палы і выпальванне сухой расліннасці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь ЗАБАРОНЕНЫ!
За невыкананне ўказаных патрабаванняў прадугледжана адміністрацыйная адказнасць. Так, у адпаведнасці з арт. 15.57 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, за незаконнае выпальванне сухой расліннасці, травы на  корані, а таксама іржышча і пажніўных рэшткаў на палях або непрынятыя меры па ліквідацыі палаў,  вінаватыя асобы прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу  ў памеры ад дзесяці да сарака БВ.
У адпаведнасці з арт. 15.58 КаАП Рэспублікі за развядзенне вогнішчаў у забароненых месцах, за выключэннем парушэнняў патрабаванняў пажарнай бяспекі, адказнасць за якія прадугледжана іншымі артыкуламі Асаблівай часткі ўказанага Кодэкса, прадугледжана папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры да дванаццаці БВ.
Шумілінская раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя звяртаецца да жыхароў раёна аднесціся да дадзенай праблемы з разуменнем і з пачуццём грамадзянскага абавязку, не дапускаць парушэнняў заканадаўства.
І. БЛІЗНЕЦ, галоўны спецыяліст раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Надрукавана ў №29 ад 14.04.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *