В президиуме Шумилинского районного Совета рассмотрели вопрос безопасности дорожного движения

Безопасность Новости Президент

Каб дарогі былі бяспечныя

Меры па забеспячэнні бяспекі дарожнага руху, утрыманні і абслугоўванні дарожнай сеткі на тэрыторыі раёна былі разгледжаны на пасяджэнні прэзідыума раённага Савета дэпутатаў, якое прайшло 17 жніўня.

Старшыня раённага Савета Ірына Новікава адзначыла важнасць пытання, падкрэсліўшы, што ад стану дарог, арганізацыі дарожнага руху залежыць жыццё і здароўе лю-дзей, эканамічнае жыццё, транспартнае забеспячэнне насельніцтва і іншыя пытанні жыццядзейнасці раёна. Дарожная сетка раёна аб’ядноўвае 670 аўтадарог мясцовага прызначэння і дзве аўтадарогі рэспубліканскага значэння (Р-20 і Р-114) працягласцю 81 кіламетр. Дарогі абслугоўваюць дзве арганізацыі: ДРБУ-204 і ДЭУ №36, вуліцы – УП ЖКГ.
Інспектар ДАІ Наталля Голуб расказала аб мерах, якія прымаюцца аддзяленнем ДАІ РАУС па папярэджанні дарожна-транспартнага траўматызму, адзначыўшы, што на працягу шасці месяцаў рэгіструецца зніжэнне колькасці дарожна-транспартных здарэнняў на тэрыторыі раёна (зарэгістраваны 3 ДТЗ, падчас якіх адзін чалавек загінуў, чатыры атрымалі пашкоджанні рознай ступені).
Супрацоўнікі аддзялення ДАІ важнае значэнне надаюць тлумачальнай рабоце ў арганізацыях, установах адукацыі, на розных масавых мерапрыемствах (за паўгода праведезна 39 выступленняў, надрукавана 28 артыкулаў у газеце «Герой працы», 20 артыкулаў размешчана на сайце райвыканкама). Праведзена 34 прафілактычныя акцыі.
За парушэнне ўтрымання дарожна-вулічнай сеткі службовым асобам выдадзена 27 прадпісанняў, выяўлена 629 парушэнняў правілаў дарожнага руху, да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 76 пешаходаў, веласіпедыстаў, возчыкаў гужавога транспарту, 118 вадзіцеляў, з іх 55 – не мелі правоў кіравання, 21 – у стане алкагольнага ап’янення, 42 – за парушэнне праезду пешаходных пераходаў.
З інфармацыяй аб мерах па ўтрыманні і абслугоўванні вулічна-дарожнай сеткі выступіла в. а. начальніка аддзела архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Ірына Карпава. На тэрыторыі раёна працягласць вуліц і дарог складае 969,7 км, у тым ліку з асфальта-бетонным пакрыццём 417,2 км, гравійным – 446,3 км, грунтовым – 106,2 км.
У 2020 годзе запланавана асфальтаванне вуліц Леніна ў Обалі і Свабоды ў Шуміліне.
Лінейна-дарожнай дыстанцыяй філіяла ДЭУ №36 РУП «Віцебскаўтадар» абслугоўваецца 76,8 км рэспубліканскіх дарог, на абслугоўванне якіх філіял сёлета ўжо выдаткаваў 470,6 тыс. рублёў. Шумілінскае ДРБУ №204 абслугоўвае дарогі мясцовага значэння, на догляд за якімі выдаткавалі 453 тыс. рублей. На бягучы рамонт дарог і вуліц пайшло ўжо 562 тыс. рублёў. Бягучым рамонтам ужо адрамантавана 6,6 км дарог (з плана 10 км).
УП ЖКГ абслугоўвае 222,7 км вулічнай сеткі, на якія выдаткавана ўжо 46,8 тыс. руб.
У ходзе абмеркавання членамі прэзідыуму ставіліся пытанні па канкрэтных праблемах участках дарог, як напрыклад, устаноўка светлафора на пешаходным пераходзе ў Мікіцісе, размяшчэнне пляцоўкі для гандлю ў Обалі і ншае.
Праект рашэння, у якім вызначаны канктэтныя задачы па эфектыўнасці арганізацыі дарожнага руху з мэтай павышэння бяспекі на дарогах, вырашана дапоўніць прапановамі, якія прагучалі падчас абмеркавання.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Апублікавана ў №65 ад 21.08.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *