Шумилинский ТЦСОН дарит одиноким и престарелым помощь

Общество

Клопат і цеплыня
Пажылыя людзі – адна з асноўных сацыяльна-дэмаграфічных груп насельніцтва раёна, колькасць якіх мае ўстойлівую тэндэнцыю да росту.
Спецыялісты дзяржаўнай установы “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Шумілінскага раёна” штогод праводзяць абследаванне матэрыяльна-бытавых умоў пражывання ветэранаў, інвалідаў, адзінокіх і адзінока пражываючых грамадзян, надаюць вялікую ўвагу прафілактыцы бяспекі жыццядзейнасці насельніцтва. Па выніках абследавання створаны банк дадзеных грамадзян,  якія маюць патрэбу у рамонце пячнога абсталявання, электраправодкі, устаноўцы аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў і г.д.
У Цэнтры ёсць банк даных сацыяльна неабароненых слаёў насельніцтва. Асаблівая ўвага надаецца ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, адзінокім пажылым грамадзянам, якія не маюць працаздольных сваякоў, абавязаных па законе іх утрымліваць, адзінокім інвалідам 1 і 2 груп; шматдзетным і сацыяльна небяспечным сем’ям.
Па стане на 1 красавіка  на ўліку знаходзяцца: 20  удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны; 8  інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны; 7  асоб, узнагароджаных ордэнамі або медалямі СССР за самаадданую працу і бездакорную вайсковую службу ў тыле ў гады Вялікай Айчыннай вайны; адзін чалавек, які працаваў на прадпрыемствах, ва ўстановах і арганізацыях г. Ленінграда ў час блакады; 2 асобы, якія працавалі на прыфрантавых участках чыгунак і аўтамабільных дарог; 64 былыя вязні фашысцкіх канцлагераў; 7 інвалідаў з дзяцінства ў сувязі з катастрофай на Чарнобыльскай АЭС; 57  воінаў-інтэрнацыяналістаў; 393  адзінокія грамадзяне сталага ўзросту; 4470 адзінока пражываючых грамадзян сталага ўзросту; 194  шматдзетныя сям’і.
У рамках “Дзяржаўнай праграмы ўстойлівага развіцця вёскі на 2011-2015 гады” зроблены бягучы рамонт электраправодкі ў 35 дамах, устаноўлена 459 аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў і 150 сігнальна-гукавых прылад.
У рамках Комплекснай праграмы развіцця сацыяльнага абслугоўвання на 2011-2015 гады сёлета  раённым бюджэтам выдзелена 80 млн. рублёў, запланавана адрамантаваць грубкі  ў 3 домаўладаннях, замяніць электраправодку ў 6 дамах. Аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі будуць ўсталёўвацца адзінокім пажылым грамадзянам, якія пражываюць у гарадской мясцовасці (г.п. Шуміліна; г.п. Обаль).
Н. ШАХОЎЦАВА, загадчыца аддзялення пярвічнага прыёму інфармацыі, аналізу і прагназавання ТЦСАН.
Надрукавана ў №29 ад 14.04.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *