Вот если б работу полегче, а зарплату побольше…

Закон Общество

Не шанцуе сям’і, дзе гаспадар – абібок
У рамках рэспубліканскай акцыі “Дом без насілля” з мэтай прафілактыкі злачынстваў у сферы сямейна-бытавых адносін на тэрыторыі раёна на мінулым тыдні былі праведзены рэйды  па ўсіх населеных пунктах раёна. Увага надавалася ў першую чаргу нядобранадзейным сем’ям , якія стаяць на рознага роду прафілактычных уліках.
Трымаем шлях па вуліцах райцэнтра. Групе, у якой працуе карэспандэнт раённай газеты, трэба наведаць амаль два дзясяткі сем’яў.   “Гэта не толькі тыя, хто знаходзіцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, некаторыя ўжо зняты з уліку – іх наведваем дзеля прафілактыкі”, – тлумачаць сацыяльны педагог раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра Таццяна Бабарэка і ўчастковы інспектар РАУС  Ігар Бікчурын.
Некаторых бацькоў, якія працуюць на другую змену на “Вітконпрадукце” ці на льнозаводзе, не засталі дома. Тыя, каго заспелі, былі ўсе цвярозыя. Многія маладыя матулі знаходзіліся ў дэкрэтным адпачынку, а іх “другая палова” проста сядзела дома. Прыходзілася толькі здзіўляцца, як пры гэтым можна пракарміць сям’ю. “Перабіваюся часовымі заробкамі, каму дровы парэжу, каму яшчэ што зраблю”, – тлумачыў здаровы і поўны сіл мужчына. Работнікі сацыяльна-педагагічнага цэнтра настойліва рэкамендавалі стаць на ўлік ва ўпраўленне па працы, занятасці  і сацыяльнай абароне райвыканкама, дзе дапамогуць знайсці работу. Яшчэ адзін гаспадар, дарэчы, бацька траіх дзяцей, марыць вывучыцца ад арганізацыі на механізатара. Каб быў больш разваротлівым, дык даўно б працаваў у райаграсэрвісе, дзе ў пасяўную не хапае рабочых рук. Дык мужчына шукае такую работу, дзе плаціць будуць многа, а працаваць трэба мала.
Увогуле падчас рэйду сустрэлі некалькі беспрацоўных мужчын, склалася ўражанне, што яны проста не хацелі працаваць. Ну, а што датычыцца жанчын, то многія з іх любяць заглядваць у бутэльку – менавіта па гэтай прычыне сем’і знаходзяцца на прафілактычным уліку, расказалі спецыялісты  цэнтра. У некаторых з-за сістэматычных п’янак і дзяцей адабралі – у прытулак ці апякунскую сям’ю. Многія бацькі, як паказаў рэйд, пакуль не вельмі стараюцца стварыць аптымальныя ўмовы для жыцця і выхавання сваіх дзетак, каб вярнуць іх.
Радавала тое, што ў многіх з іх ёсць жаданне развітацца з алкаголем. У прыватнасці, некаторыя жанчыны закадзіраваліся, некаторыя лечацца ў нарколага. Але аднаго лячэння мала, трэба яшчэ і ўласная сіла волі, расказала адна маладая жанчына. Яна паведала гісторыю свайго жыцця: раней злоўжывала спіртным, дапілася да таго, што пазбавілі бацькоўскіх правоў. Больш года даказвала сабе, людзям, сацыяльным педагогам і іншым адказным асобам, што можа і хоча зноў выхоўваць сваіх дзяцей. Закадзіравалася, уладкавалася на работу, узнавілася ў бацькоўскіх правах. І падчас нашага прыходу ў сям’і была ідылія: на пліце варыўся суп, дзеці рыхтавалі дамашнія заданні, маці прыбірала ў пакоі. Вельмі хочацца верыць, што ў гэтай сям’і  ўсё будзе добра.
У Обалі разам з галоўным спецыялістам аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Ю. У. Уласевіч і ўчастковым інспектарам інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС А. М. Казловым мы наведалі 15 сем’яў, ад якіх выходзілі з прыемным настроем: бацькі цвярозыя, прадуктаў хапае, у пакоях парадак. Многія яшчэ прыбіраліся – рыхтаваліся да Вялікадня. Але было і выключэнне: дзіця з адной сям’і часова забралі ў прытулак. Маці далі месяц, каб яна змагла закадзіравацца. Але жанчына гэты шанс упусціла, нават у час нашага прыходу яна была нецвярозая. Вырашаецца пытанне аб адабранні дзіцяці з сям’і.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №29 ад 14.04.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *