На арэлях- каруселях

Актуалии

“Куды пойдзеце гуляць?” — пытае адна маладая мама ў другой. “Вядома ж, у парк”, — чуецца ў адказ.
Гарадскі парк райцэнтра — любімае месца адпачынку маленькіх шумі-лінцаў. Горкі, арэлі, каруселі, альтанкі — тут ёсць дзе разгуляцца. Важна адзначыць, што гэтыя зручнасці для малых і ўсю гэтую прыгажосць робяць майстры прадпрыемстваў і арганізацый раёна. Вось і сёлета напярэдадні Свята Незалежнасці Рэспублікі Беларусь парк папоўніўся новымі малымі архітэктурнымі формамі. І сёння маленькім наведвальнікам ужо не трэба стаяць у чарзе, каб пакатацца на арэлях-каруселях — тут ужо ўсяго ўдосталь, можна ўжо наступную “партыю” МАФаў засяляць у гарадскія двары.
Раённы штаб па добраўпарадкаванню і раённая камісія ажнуль разгубі-ліся, як падзяліць прызавыя месцы. Пакуль думалі-вагаліся, назіралі за малымі і дарослымі наведвальнікамі парку: а дзе больш спыняюцца, чым больш любуюцца. Яны і падказалі, хто зрабіў лепшую малую архітэктурную форму. Першае месца аддадзена МПМК-70 — прадпрыемства падарыла парку шматфункцыянальную горку- лодку-пясочніцу.
Другое месца падзялілі УП ЖКГ з альтанкай-паравозікам і камбінат бытавога абслугоўвання з арэлямі; трэцяе — аддзел культуры (скульптура кракадзіла), аддзел адукацыі (скульптура дзеда з савой) і лясгас (драўляныя вусень і матылёк).
Узнагароды кіраўнікам гэтых прад-прыемстваў уручыла падчас правядзення Свята горада старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікава. Удзячнасці былі аб’яўлены райаграсервісу, ПМС, райспажыўтаварыству, раёну электрычных сетак, раённаму вузлу электрасувязі, Шумілінскаму цэху ААТ “Малако”, аддзелу Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Спецыяльны прыз атрымала ДРБУ-204 — прадпрыемства вызначылася не малой архітэктурнай формай, а новай асфальтаванай дарожкай у парку, за што дарожнікам вялікая падзяка ад гуляючых.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *