В. А. Подлещук встретился с ветеранами

Актуалии

Сустрэча, якой даражаць
Яшчэ зусім нядаўна ім было цеснавата за гэтым сталом. Сёння ж на сустрэчу з кіраўніком раёна змаглі прыйсці толькі чацвёра ветэранаў Вялікай Айчыннай – Ганна Купрыянаўна Лосева, Васіль Фёдаравіч Баталка, Таццяна Васільеўна Мацвеева з райцэнтра, а таксама Васіль Патапавіч Кажамякін з Обалі.
Мерапрыемства традыцыйнае. Вальдэмар Антонавіч Падляшчук вельмі даражыць гэтымі сустрэчамі, пытаецца ў кожнага пра здароўе, пра праблемы, слухае парады ветэранаў, частуе з нагоды свята шампанскім.
Даражаць гэтымі сустрэчамі і ветэраны. Дзякуюць прадстаўнікам улады за клопат аб жывых, але найбольш – за памяць пра тых, хто не дажыў да гэтай вясны, да гэтага мая.
Аліна КАНСТАНЦІНАВА.
Надрукавана ў нумары №34 ад 11 мая.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *