Механизаторы «Приозёрного мира» заинтересованы в качественном севе

Актуалии Сельское хозяйство Экономика

Ад першай баразны да намалочанай тоны
Хаця веснавыя прамяні на мінулым тыдні даволі скупа грэлі палеткі, затое на дапамогу прыйшлі красавіцкія вятры. Яны, на думку спецыялістаў ААТ “Прыазёрны мір”, вельмі добра сушаць узараную глебу. У прыватнасці, на полі каля Войлавіч, дзе вялася сяўба зерневых, глеба была падсохлая. Трактары з плугамі, чызелямі, сеялкамі не буксавалі, і гэта радавала механізатараў.
“Зімой асабліва пільнай работы не было, можна сказаць, адпачылі, – усміхаюцца механізатары Аляксандр Аўчыннікаў і Мікалай Жыгуноў (на здымку). – За работу ўзяліся з энтузіязмам, бо на пасяўной можна зарабіць нядрэнныя грошы. Пакуль спрыяе надвор’е, рабочы працэс ідзе ў патрэбным рытме”.
Пакуль мы размаўлялі, да поля пад’ехаў кіраўнік гаспадаркі Ю. А. Савіцкі. Ён тут часты госць, наведвае механізатараў па некалькі разоў на дзень. Падказвае, раіць, на месцы вырашае праблемныя пытанні. Ён у гаспадарцы не толькі за дырэктара, але і за галоўнага агранома. “Напішыце ўхвальнае слова пра нашых механізатараў, – кажа Юрый Альбертавіч. – У час напружанай работы важна падтрымаць і маральна. Тым больш, што наперадзе работы яшчэ даволі. Усяго трэба засеяць 950 гектараў зерневых і зернебабовых, 230 га рапсу, 550 – кукурузы”. Больш таго, “Прыазёрны мір” – адзіная гаспадарка раёна, якая сёлета будзе сеяць 120 гектараў лубіну, расказалі спецыялісты райсельгасхарчу.
Ю. А. Савіцкі кожны дзень уважліва правярае якасць сяўбы. “Ды мы і самі зацікаўлены ў якаснай сяўбе, у задзелцы зерня на правільную глыбіню, – кажуць механізатары. – За якасць, згодна з умовамі спаборніцтваў, распрацаваных у гаспадарцы, прадугледжана прэмія. На  нашых шыроказахопных пасяўных агрэгатах  устаноўлены маркеры,  якія прадухіляюць агрэхі ў час сяўбы.  Такое ўстройства не дазваляе, каб зерне высявалася двойчы па аднаму і таму ж месцу”.
Механізатары “Прыазёрнага міру” працуюць з ранку і да позняга, без выхадных. Аляксандр Аўчыннікаў і Мікалай Жыгуноў пры дзённай норме ў 18 гектараў засяваюць па 30-40 га. “У кабіне не горача, так што працаваць добра”, – кажа Мікалай. Да свайго трактара вясной ён падчапляе плугі і сеялку, а ў канцы лета перасаджваецца на камбайн. Праходзіць, можна сказаць, ад першай баразны да намалочанай тоны.
На дапамогу механізатарам “Прыазёрнага міру” падчас пасяўной паспяшаліся шэфы: з камунгасу прыехалі трое механізатараў.
На канец мінулага тыдня ў ААТ “Прыазёрны мір” было засеяна больш за 400 гектараў зерневых і зернебабовых (43,1 % да патрэбнага).
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №32 ад 28.04.2015 г.



1 комментарий по теме “Механизаторы «Приозёрного мира» заинтересованы в качественном севе

  1. вот на таких мужчинах держится наша экономика и суверенитет.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *