У “Дружбу” — нібы ў казку

Общество

У першую змену ў дзіцячым аздараўленчым цэнтры “Дружба”, што ў Амбросавічах, адпачывае 130 дзяцей.
Тут і шумілінцы, і дзеці работнікаў аблгазу, у ведамстве якога знаходзіцца “Дружба”. Сёлета будзе ўсяго тры змены адпачынку.
“Як адпачываецца?” — запыталіся мы ў дзяцей.
“Здорава! — адказала Насця Маслюкова з Шуміліна. — Я прыехала ў “Дружбу” трэці раз, мне тут падабаецца, вельмі цікава. Удзельнічала ў спартландыі, правялі свята “Міс-Дружба”, а ўчора былі малыя алімпійскія гульні. Я пасябравала з дзяўчатамі з Віцебска, Ушач, Мінска, Бешанковіч”.
Для цікавага адпачынку – “Краіна цудаў, краіна фантазій”, цір, стадыён, возера з пляжам. У лагеры пяціразовае харчаванне. Думаецца, летні адпачынак запомніцца кожнаму, хто сюды прыехаў — не дарэмна ж тут працуюць 17 вопытных педагогаў з Шуміліна і Віцебска.
Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *