Оптимизация учреждений образования будет в Шумилинском районе в этом году более мягкой

Образование Общество

Да кожнай школы – індывідуальны падыход
Тэма аптымізацыі устаноў адукацыі заўсёды ўспрымаецца балюча. Зразумела, што кожнаму з бацькоў хочацца, каб дзіця хадзіла ў школу побач з домам, педагогам не вельмі зручна мяняць месца работы. Але вясковае насельніцтва змяншаецца і неабходнасць закрыцця школ і дзіцячых садоў узнікае непазбежна.
Дарэчы, працэс аптымізацыі дазваляе вызваліць істотныя фінансавыя сродкі. Так, утрыманне аднаго дзіцяці ў пачатковай школе каштуе больш за 80 мільёнаў рублёў у год, у базавай – 64 мільёны, сярэдняй – больш за 27 мільёнаў рублёў. На адукацыю ідзе амаль палова раённага бюджэту. Да таго, установы адукацыі павінны праходзіць акрэдытацыю і малакамплектным школам складана вытрымаць усе неабходныя параметры па матэрыяльна-тэхнічнай базе навучальнага працэсу. Як расказала начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама В. В. Мянькова ў Віцебскай вобласці ў ходзе аптымізацыі з 42 пачатковых школ застанецца 34, з 91 базавай – 89, з 340 сярэдніх – 334 школы. “У нашым раёне сёлета аптымізацыя ўстаноў адукацыі не будзе такой актыўнай, як у мінулыя гады. Аптымізацыя закране дзве ўстановы, – адзначыла Валянціна Васільеўна. – Плануецца, што з новага навучальнага года Лаўжанская дзіцячы сад-базавая школа рэарганізуецца ў пачатковую школу-сад, а Кардонская дзіцячы сад-сярэдняя школа стане проста сярэдняй школай, бо на дашкольнай ступені няма выхаванцаў. Пры гэтым ужо зараз вядома, дзе будуць працаваць педагогі і як працаўладкуюцца тэхнічныя работнікі. Таксама поўнасцю будзе забяспечаны падвоз дзяцей”.
Безумоўна, пад скарачэнне могуць трапіць многія ўстановы адукацыі раёна, але, як падкрэсліла В. В. Мянькова, да кожнай школы выкарыстоўваецца індывідуальны падыход, улічваецца не толькі колькасць вучняў у мікрараёне школы, а і мноства іншых фактараў. На бліжэйшыя пяць гадоў будзе захоўвацца стабільная колькасць вучняў, а значыць пытанне скарачэння ўстаноў адукацыі не будзе стаяць так востра.
Валянціна Васільеўна расказала і пра арганізацыю ва адукацыйных ўстановах раёна вывучэння прадметаў на паглыбленым узроўні ў старэйшых класах. Так, запланавана, што гімназія будзе рыхтаваць вучняў па трох профілях: фізіка-матэматычным, хіміка-біялагічным і грамадазнаўчым. Таксама ў гімназіі будзе сфарміраваны педагагічны клас, выпускнікі якога атрымаюць пэўныя льготы пры паступленні на педагагічныя спецыяльнасці ў ВНУ. У Шумілінскай СШ №1 будзе створаны фізіка-матэматычны профіль, у СШ №2 і Обальскай СШ – філалагічны профілі, у Кардонскай СШ – хіміка-біялагічны профіль.
Усяго толькі месяц застаўся да канца вучэбнага года. Пажадаем жа выпускнікам поспехаў на выпускных экзаменах і цэнтралізаваным тэсціраванні. Каб яны змаглі паступіць на абраныя прафесіі і вярнуцца працаваць у родны раён.
Сяргей ПАЎЛАЎ.
Надрукавана ў №34 ад 05.05.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *