Программа праздничных мероприятий в Шумилинском районе на 8-9 мая

Актуалии

Праграма святкавання 70-годдзя Вялікай Перамогі

8 мая
г. п. Шуміліна

15.00  – адкрыццё памятнага знака капітану Д. В. Мясаедаву (цэнтральны парк)

а.-г. Мікіціха
12.00 – мітынг “Памяць сэрца” (брацкія могілкі)
12.30 – адкрыццё мемарыяльнай дошкі ўдзельніку вызвалення Шумілінскага раёна І. П. Посахаву (Мікіціхінская СШ)
13.00 – канцэрт “Помніць сэрца, не забудзе ніколі” (Лаўжанскі СЦК і ВЧ)

а.-г. Мішневічы
12.00 – адкрыццё мемарыяльнай дошкі героям-шубінцам (Мішневіцкі сельвыканкам)
Святочныя мерапрыемствы пройдуць таксама ў в. Лескавічы.


9 мая
г. п. Шуміліна

9.00 – 15.00 – выставачны праект “Родную зямлю адстаялі” (пляцоўка ля музея)
10.00 – 15.00 – выстава народнай творчасці народнага клуба “Спадчына” і прэзентацыя страў нацыянальнай кухні “Разынка” “Мой родны край пад небам жураўліным”, кніжная выстава “Дзякуй за Перамогу!” (пляцоўка ў парку)
10.00 – 14.00 – выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (пляцоўка ля кафэ “Клякса”), гарадскі бульвар юных мастакоў (пляцоўка ў гарадскім парку)
10.30 – 11.00 – канцэрт духавога аркестра (цэнтральная плошча)
11.00 – 14.00 – выстава сценгазет, плакатаў, малюнкаў “Мы – за мір!” (летняя танцпляцоўка)
11.10 – 11.45 – тэатралізаваны мітынг “Ля вечнага агня” (брацкія могілкі)
12.00 – 14.00 – тэатралізаваны канцэрт  “Есць у фарбах Перамогі адценне вайны” (галоўная сцэнічная пляцоўка ў парку)
12.00 – 14.00 – спартыўна-забаўляльная праграма для дзяцей: спаборніцтва па стрытболе (пляцоўка ля СШ № 1), фігурнае ваджэнне веласіпеда, гіравы спорт, армрэслінг (пляцоўка ля будынка падатковай інспекцыі)
з 12.30 – аглядальныя палёты на верталёце (стадыён, 180 тыс. руб.).
13.00 – 14.00 –  святочная праграма для дзяцей і дарослых “Ура, Перамога!” (летняя танцавальная пляцоўка)
16.00 – 18.00 – футбольны матч, таварысцкая сустрэча (стадыён)
18.30 – 20.00 – дэманстрацыя кінафільма “Бітва за Севастопаль” (раённы цэнтр культуры)
20.00 – 22.00 – танцавальная праграма “Пераможны май” (пляцоўка ў парку)
21.45 – 22.00 – маладзёжная акцыя “Свечка памяці”  (брацкія могілкі, алея герояў)
22.00 – святочны феерверк “Салют Перамогі!”
22.00 – 2.00 – маладзёжная дыскатэка (раённы цэнтр культуры)
З 9.00 працуюць гандлёвыя рады ў парку.
З 10.00 будуць працаваць гульнявыя пляцоўкі ў парку і атракцыёны.
г. п. Обаль
9.20 – шэсце да воінскага захавання (школа – брацкія могілкі)
10.00 – мітынг “ Мы гэтай памяці верныя” (брацкія могілкі)
10.00 – фотавыстава “Пабачыўшае смерць пакаленне”, выстава дзіцячага малюнка “Вайна вачыма дзяцей” (пляцоўка ля музея)
10.40 – канцэрт “ Нязгасная памяць пакаленняў” (канцэртная пляцоўка ля музея)
10.40 – выстава-прэзентацыя “Партызанская застава”
12.30 – танцавальна-забаўляльная праграма (канцэртная пляцоўка ля музея)
12.30 – дзіцячыя атракцыёны і дзіцячая гульнявая праграма “Зарнічка” (дзіцячая пляцоўка)
13.00 – клубная гульнявая праграма “Пасля бою на прывале” (пляцоўка ля музея)
17.00 – спартыўныя спаборніцтвы па міні-футболе (школьны стадыён)
21.00 – 21.30 – маладзёжная акцыя “Свечка памяці” (пляцоўка ля школы)
22.00 – 2.00 – святочная дыска-праграма (СДК)
Мітынгі і святочныя мерапрыемствы пройдуць у а.-г. Слабада, Амбросавічы, Башні, Крывое Сяло, Мішневічы, Кардон, вёсках Тропіна, Язвіна, Мішкавічы, Ляжні, Полькавічы, Грудзінава, Дабея, Сураўні.
Маладзёжная акцыя “Свечка памяці” ў сельскіх населеных пунктах пройдзе ў 21.00.

Надрукавана ў №35 ад 08.05.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *