1 сентября в Шумилинской СШ №2

Актуалии Образование

Добрага шляху па краіне ведаў

І першакласнікам, і будучым выпускнікам, і ўсім вучням школ жадаем добрага шляху па краіне ведаў.

Кожнае 1 верасня — непаўторнае і шчымлівае. Вось і на гэты раз свята першага званка ў СШ №2 г. п. Шуміліна прайшло кранальна і шчыра. Нягледзячы на даждлівае надвор’е, у спартыўнае зале, дзе праходзілі мерапрыемствы, цёпла ды ўтульна. У кожнага свае думкі: першакласнікі (а іх сёлета ў школе 11) занадта хвалююцца, для іх тут усё новае і незнаёмае. А вось для адзінаццацікласнікаў – гэта апошні год у роднай школе, таму у іх вачах – задуменнасць. Перажываюць бацькі і настаўнікі: як складзецца год для іх дзяцей…
Добрага шляху па краіне ведаў пажадала настаўнікам і вучням начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама С. Д. Вярцінская. Святлана Данілаўна ўручыла кнігі “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь” старшакласнікам, якія ўлетку атрымалі пашпарты. Святочнага настрою  дадало і прадпрыемства ПМК-70, якое падарыла школе ў Дзень ведаў камплект мячоў.
Дырэктар СШ №2 І. І. Аляксееў пажадаў поспехаў усім у новым навучальным годзе, а таксама годна трымаць званне вучняў і настаўнікаў. Маладыя настаўнікі Ю. П. Нікіценка і В. А. Шарыпава па традыцыі прымаюць урачыстую клятву. Першакласнікі атрымліваюць кнігу-падарунак  Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Гучыць першы званок, які праводзіць вучняў у падарожжа па краіне ведаў…
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Опубликовано №68 от 3.09.2010



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *