Поздравление жителям Шумилинского района с 70-летием Победы

Актуалии

Паважаныя жыхары Шуміліншчыны!
Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны!
У гэтыя майскія дні мы ўрачыста адзначаем 70-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Ва ўсведамленні нашага народа, у яго гістарычнай памяці, дзень 9 мая займае асаблівае месца. За вялікую Перамогу над фашызмам Рэспубліка Беларусь заплаціла  велізарную цану.  У нашай краіне няма ніводнай сям’і, якую б вайна абышла бокам. У кожнай беларускай сям’і свая памяць аб гэтай вайне, свой боль страт, свая гісторыя Перамогі. Таму 9 мая – гэта агульнанароднае, святое для кожнага з нас свята!
Гэта свяшчэнная дата стала сімвалам усенароднай годнасці і славы, мужнасці і адвагі, непарыўнага адзінства і згуртаванасці  краін у імя Перамогі.
Сённяшняе пакаленне ведае пра бессмяротны подзвіг тых, хто ваяваў на перадавой, гераічна працаваў у тыле, аказваў супраціўленне ворагу ў партызанскіх атрадах, адбудоўвалі з руін гарады і сёлы  ў пасляваенныя гады, хто аддаў жыццё за Вялікую Перамогу!
Зямны паклон усім франтавікам – жывым і загінуўшым!
Наша задача – быць дастойнымі нашчадкамі  перамог ветэранаў, берагчы мірнае жыццё, памнажаць дабрабыт роднага краю.
У гэты святочны дзень ад  душы жадаем усім моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і мірнага неба над Рэспублікай Беларусь!
Раённы выканаўчы камітэт.                                 Раённы Савет дэпутатаў.
Надрукавана ў №35 ад 08.05.2015 г.



1 комментарий по теме “Поздравление жителям Шумилинского района с 70-летием Победы

  1. Всех земляков с праздником Великой Победы!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *