В Шумилино прошла встреча руководства района с молодыми специалистами

Актуалии Молодёжь Президент

На память о встрече молодые специалисты получили буклеты "Шумилинский район"

Жыць, працаваць і быць шчаслівымі на шумілінскай зямлі
Яшчэ ўчора яны былі студэнтамі і называлі іх проста — Лёша і Слава, Маша і Каця. А сёння яны маладыя спецыялісты — Аляксей Пятровіч і Вячаслаў Віктаравіч, Марыя Мікалаеўна і Кацярына Іванаўна. Іх 89 — тых, хто сёлета папоўніў рады працоўнай гвардыі раёна. І менавіта для іх была арганізавана 22 лістапада сустрэча са старшынёй раённага выканаўчага камітэта.
Варта сказаць, што такія сустрэчы ў нас сталі традыцыйнымі. Іх мэта — бліжэй пазнаёміцца з маладымі кадрамі, расказаць ім пра гісторыю раёна, пра яго сацыяльна-эканамічнае развіццё, акрэсліць перспектывы, адказаць на пытанні маладых.

председатель райисполкома В. П. Куренной

Старшыня райвыканкама У. П. Куранны ў сваім выступленні перад маладымі падкрэсліў іх адказнасць за заўтрашні дзень. Уладзімір Пятровіч заклікаў не баяцца прымаць рашэнні, нават калі прыйдзецца памыліцца.  Ён адзначыў, што дзяржава стварыла аснову маладым для пачатку працоўнай дзейнасці, дапамагла ў атрыманні адукацыі, прадставіла першае працоўнае месца, падтрымала шэрагам льгот. Але дзяржава, падкрэсліў У. П. Куранны, спадзяецца на аддачу, на ініцыятыўнасць, энтузіязм і смеласць маладых. А Шуміліншчына спадзяецца яшчэ і на тое, што маладыя спецыялісты, якія пачынаюць сваю працоўную дзейнасць у нашым раёне, пусцяць тут карані, створаць сем’і, будуць мацаваць дабрабыт і шчасце сваёй малой радзімы.
Пра гісторыю Шуміліншчыны, яе архітэктурныя і прыродныя помнікі, сацыяльна-эканамічнае і духоўнае развіццё расказаў маладым намеснік старшыні райвыканкама А. М. Зайцаў. А мульцімедыйнае суправаджэнне выступлення Анатоля Мікалаевіча дазволіла маладым спецыялістам убачыць, які прыгожы і непаўторны наш край, як многа тут зроблена рукамі людзей, якія жылі і жывуць тут.
Шумілінскі край спадзяецца, што маладыя хлопцы і дзяўчаты прыйшлі на гэтую зямлю назаўсёды — жыць, працаваць, расціць дзяцей, быць шчаслівымі. Аб гэтым гаварылі ўсе выступаючыя.
Маладым спецыялістам прадставілі таксама нямала практычнай інфармацыі. Прадстаўнік “Беларусбанка” Святлана Чаплінская расказала пра льготныя крэдыты, якія сёння банк можа прадставіць маладым спецыялістам.
Тэму прадоўжыла спецыяліст упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Юлія Ліпская. З канкрэтнымі прыкладамі яна расказала, што сельскагаспадарчая галіна раёна падтрымлівае маладыя кадры і матэрыяльнымі выплатамі, і жыллём, дапамагае вучыцца далей, расці па кар’ернай лесвіцы.
Што гэта сапраўды так, пацвердзіла Алеся Плаксіна, якая два гады таму прыйшла маладым спецыялістам у “Шумілінскі райаграсэрвіс”, а сёння яна ўжо начальнік аддзела эканомікі і ўліку ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання.
Дзяржаўная маладзёжная палітыка накіравана на ўсямерную падтрымку маладой ініцыятывы, падкрэсліла начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама Марына Ганчарова. На прыкладзе нашага раёна яна расказала, як рэалізуюцца накірункі маладзёжнай палітыкі.
У суполцы з аддзелам па справах моладзі райвыканкама працуе раённая арганізацыя ГА БРСМ. Пра канкрэтныя справы членаў раённай арганізацыі, пра шмат-лікія мерапрыемствы, спартыўныя перамогі, турыстычныя маршруты паведала першы сакратар райкама ГА БРСМ Юлія Яфрэмава.
Падчас сустрэчы маладыя спецыялісты мелі магчымасць задаць пытанне і старшыні райвыканкама, і любому са спецыялістаў, якія прысутнічалі на сустрэчы. Але такой магчымасцю скарысталіся толькі двое маладых. Іх, у прыватнасці, цікавілі пытанні па матэрыяльнай дапамозе і наконт таго, як пабудаваць жыллё ў Шуміліне.
Жыццё яшчэ паставіць перад маладымі нямала пытанняў і праблем, за-значыў напрыканцы сустрэчы У. П. Куранны, але раённая ўлада заўсёды гатова дапамагчы  вырашаць іх.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №91 ад 25.11.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *