Шумилинцы пополняют общественные библиотеки

Культура Общество

Кніга – добры падарунак
Побач з тэлевізарамі і камп’ютарамі кніга, напэўна, сёння не лічыцца самай моднай. Аднак яна па-ранейшаму запатрабаваная сярод студэнтаў, школьнікаў, пастаянных чытачоў нашай бібліятэкі. На жаль, мы не заўсёды маем матэрыяльных магчымасцяў як след папоўніць бібліятэчны фонд. Але за апошнія два гады ў нас з’явілася шмат сяброў. Напрыклад, бібліятэцы падарылі свае ўласныя кнігі мясцовыя пісьменнікі і паэты: Віктар Васільевіч Улюценка –  кнігі “Светлозор” і “Августовская купель”, Мікалай Аркадзьевіч Мароз – “Развеяны сум” і “Папялішча  – не тлен” , Алена Нікадзімаўна Пігулеўская – “За Радзіму ў адказе”, Аксана Холад – зборнік вершаў “Незнаёмая споведзь”. З бібліятэкай падтрымлівае цесную сувязь і наш зямляк, паэт Іван Іванавіч Салаўёў, які жыве ў Баранавічах. Ён прывёз зборнікі ўласных вершаў “Зямны кругазварот”, “Дзень за днём”, “Запоздалая песня”.
Мы вельмі ўдзячны і жыхарам Шуміліна, якія ахвяравалі кнігі са сваіх дамашніх бібліятэк: Ірыне Міхайлаўне Гутаравай, Галіне Тадэвушаўне Калыхан, Ульяне Андрэеўне Кучумавай, Алене Генадзьеўне Малашэнка, Надзеі Аляксандраўне Прымак, Раісе Аляксандраўне Туманавай, Раісе Іванаўне Шах, Аксане Уладзіміраўне Халс-ціннікавай, Мікалаю Іванавічу Іванову з Шуміліна, Анатолю Міхайлавічу Кулікоўскаму з вёскі Лакетчына. Многія жыхары райцэнтра, што прыносяць да нас кнігі, сціплыя па характары, нават не хочуць, каб называлі іх прозвішчы. Але мы ім таксама вельмі ўдзячныя!
Кніга – бясцэнны дар. Але ў жыцці бывае і такое, што кнігі, напрыклад, у сувязі з пераездам, становяцца непатрэбнымі. Іх не варта выкідваць, прынясіце лепш у бібліятэку. І чытачы, і мы, работнікі раённай бібліятэкі, скажам вам за гэта вялікі дзякуй.
І. КАРАЛЁВА, дырэктар Шумілінскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы.
Надрукавана ў №8 ад 1.02.2011 года



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *