В Шумилино открыт памятник земляку капитану Д. В. Мясоедову

Актуалии

Напярэдадні вялікага свята — Дня Перамогі — у Шуміліне ўрачыста адкрылі помнік Дзмітрыю Васільевічу Мясаедаву.

Д. В. Мясаедаў нарадзіўся ў в. Пісарава Сіроцінскага раёна, працоўную дзейнасць пачаў у бацькавай гаспадарцы. Ён стаў адным з арганізатараў калгаснага руху на Шуміліншчыне. Калгас «Ленінскі прызыў» (в. Мішкавічы), які ўзначальваў Д. В. Мясаедаў, быў адной з лепшых гаспадарак раёна. Па ініцыятыве старшыні калгаснікі пабудавалі на рацэ Сечна адну з першых калгасных электрастанцый у Беларусі.

Напярэдадні вайны Д. В. Мясаедаў пайшоў у Чырвоную Армію. Ён прайшоў усю вайну ад курсанта вайсковага вучылішча да капітана, камандзіра разведроты. Удзельнічаў у абароне Масквы, Сталінградскай бітве, іншых ваенных дзеяннях.

У 1944 годзе капітан Мясаедаў ўдзельнічаў у вызваленні Беларусі і роднага Віцебска. Рота Мясаедава ўдзельнічала ў вулічных баях у горадзе. На будынку «Дома спецыялістаў» (вул. Даватара) Д. В. Мясаедаў узняў першы ў вызваленым Віцебску чырвоны сцяг. Сумесна з ўзводам сапераў сяржанта Блахіна рота разведчыкаў Мясаедава атрымала загад захапіць мост праз Заходнюю Дзвіну і не дапусціць яго ўзрыву. Пасяпяховая аперацыя дазволіла савецкім войскам разгарнуць наступленне. Баявы шлях Д. В. Мясаедава адзначаны ордэнамі Айчыннай вайны першай і другой ступеняў, ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі.

Пасля вайны Д. В. Мясаедаў вяртаецца на радзіму, працуе на розных пасадах. Пэўны час ўзначальвае Сіроцінскі райвыканкам. Апошнім месцам працы Д. В. Мясаедава стала пасада сакратара парткама калгаса імя Леніна. Цяжкая хвароба прывяла да заўчаснай смерці Д. В. Мясаедава, ён пахаваны на брацкіх могілках у райцэнтры.

Слаўную біяграфію нашага земялка ўсхвалялі ўсе выступоўцы на мітынгу з нагоды адкрыцця помніка. Помнік створаны віцебскмі скульптарамі А. М. Гвоздзікавым і І. У. Казаком па ініцыятыве старшыні Шумілінскага райвыканкама У. П. Кураннога



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *