Успехи шумилинских волейболистов

Новости Спорт, туризм

Валейбол
На абласной галіновай спартакіядзе “Белтэлекама” парадавалі шумілінскія валейбалісты. Каманда шумілінскага “Белтэлекама” (Рыта Бяззубенка, Вольга Гаева, Валянціна Болсун, Аліна Капылова і Ларыса Саннікава) выйграла спаборніцтвы сярод жанчын. У склад каманды вобласці трапілі дзве нашы зямлячкі – Рыта Бяззубенка і Вольга Гаева.
Мужчынская зборная на спартакіядзе заняла трэцяе месца. Лепшымі на пляцоўцы ў складзе нашай каманды былі Дзмітрый Байдакоў, Вячаслаў Іваноў і Арсеній Каробчыц.
*  *  *
Валейбалісткі Ірына Варанцова і Ірына Пяткевіч (трэнер Людміла Харкавец) у складзе каманды Віцебскай вобласці сталі бронзавымі прызёрамі рэспубліканскай дзіцяча-юнацкай валейбольнай лігі.
Надрукавана ў №37 ад 15.05.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *