Ученики Обольской СШ на велосипедах завезли цветы на могилу неизвестного солдата и посадили лес Победы


“Многае забудзецца, такое – ніколі!”
Мы нарадзіліся і выраслі ў мірны час, ніколі не чулі выцця сірэн, не бачылі разбураных фашысцкімі бомбамі дамоў. Нам цяжка паверыць, што чалавечае жыццё можна абарваць у печы крэматорыя. Але мы павінны памятаць пра тых, хто аддаў жыццё за наша шчаслівае дзяцінства. Мы павінны ведаць, як нялёгка далася Перамога.
У рамках дэкады грамадзянска-патрыятычнага выхавання “Многае забудзецца, такое – ніколі” ў нашай школе праводзіўся адзіны дзень, прысвечаны Вялікай Айчыннай вайне. Пачаўся ён велапрабегам да магілы невядомага салдата ў вёсцы Гаравыя. Мы паклалі кветкі да магілы, ушанавалі памяць хвілінай маўчання. Намеснік дырэктара школы В. В. Баранава сказала, што мы – будучае Беларусі, а таму павінны старацца быць дастойнымі  нашчадкамі тых, каму ў страшныя гады вайны прыйшлося цаной жыцця абараняць кожную пядзю роднай зямлі.
У школе была арганізавана маладзёжная працоўная акцыя “Лес Перамогі”. Разам з ляснічым Обальскага лясніцтва А. І. Пісаненкам мы высадзілі на тэрыторыі нашай школы 10 елак.
Сумесна з прадстаўнікамі Обальскай гарадской бібліятэкі і музея камсамольскай славы ў камп’ютарным цэнтры школы была праведзена ваенна-патрыятычная гадзіна “Памяці паўшых…”. Самае вялікае ўражанне пакінуў фільм “Юныя мсціўцы”. Мы акунуліся ў атмасферу ваеннага часу, адчулі, як жылі нашы равеснікі, якія геройскі загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Мікіта ГУМІНСКІ, вучань 8-га класа Обальскай СШ.
Надрукавана ў №37 ад 15.05.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *