Нараджэнні
За I квартал 2015 года ў раёне зарэгістравана 51 нараджэнне, што на 13 больш аналагічнага перыяду мінулага года (38). У нашым раёне нарадзілася 25 хлопчыкаў і 26 дзяўчынак. 34 дзіцяці нарадзіліся ў поўных сем’ях, а ў 17 выпадках нараджэнне дзіцяці зарэгістравана ў матуль, якія не знаходзіліся ў шлюбе.
У 17 сем’ях нарадзілася па першаму дзіцяці, у 25-ці – па другому, у 6-ці – па трэцяму, у 2-х – па чацвёртаму і ў адной сям’і з’явілася пятае дзіця.
Смерці
У параўнанні з аналагічным перыядам 2014 года колькасць зарэгістраваных смерцяў павялічылася. Так, за першы квартал мінулага года зарэгістравана 97 смерцяў, на 1 красавіка 2015 года – 104 .
Колькасць зарэгістраваных смерцяў перавысіла нараджальнасць на 53 запісы акта грамадзянскага стану.
Заключэнне шлюбаў
Аддзелам ЗАГС і сельвыканкамамі зарэгістраваны 31 шлюб. Упершыню ў шлюб уступілі 23 пары, а ў 8 выпадках для аднаго або абодвух уступаючых у шлюб рэгістрацыя была паўторнай.
Скасаванне шлюбаў
Аддзелам загса зарэгістраваны 2 скасаванні шлюбу (па ўзаемнай згодзе) ў сем’ях, дзе не было агульных непаўналетніх дзяцей і спрэчак аб маёмасці (у адпаведнасці з арт. 35 (1) Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і). Зроблена 11 адзнак аб скасаванні шлюбу на падставе рашэнняў суда ў запісах актаў аб заключэнні шлюбу.
І. КІСЯЛЕВІЧ, начальнік аддзела ЗАГС райвыканкама.
Надрукавана ў №38 ад 22.05.2015 г.