Шумилинский военкомат предлагает призывникам получить специальность водителя

Молодёжь Образование

Можна атрымаць спецыяльнасць вадзіцеля
Шумілінскі раённы ваенны камісарыят праводзіць набор у навучальныя групы ДТСААФ усіх аўташкол вобласці з ліку грамадзян прызыўнога ўзросту (18-27 год), годных па стане здароўя для службы ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь.
Умовы навучання: заняткі праводзяцца кожны дзень з панядзелка па чацвер у вячэрні час; тэрмін навучання 4,5 месяца.
Магчыма навучанне беспрацоўных прызыўнікоў, годных па стане здароўя для службы ва Узброеных Сілах, па спецыяльнасці “Вадзіцель катэгорыі “В”, “С” праз упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва ў навучальна-курсавым камбінаце г. Віцебска.
Даведкі па тэлефонах: 4-15-32, 4-14-34.
А. ЧАРНЯЎСКІ, ваенны камісар раённага ваеннага камісарыята, падпалкоўнік.
Надрукавана ў №39 ад 22.05.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *