1 верасня – Дзень ведаў

Актуалии Образование Общество

1 верасня – Дзень ведаў

Паважаныя жыхары Шумілінскага раёна!
Дарагія вучні, бацькі і педагогі!
Раённы выканаўчы камітэт, раённы Савет дэпутатаў сардэчна віншуюць вас з Днём ведаў і пачаткам новага навучальнага года!
1 верасня – адзін з самых урачыстых і хвалюючых дзён у годзе, свята, якое адчыняе дзверы ў новы свет ведаў, адкрыццяў  і магчымасцяў. Ён  дарагі ўсім пакаленням, бо светлыя ўспаміны пра гэты дзень усё жыццё саграваюць нас, натхняюць на добрыя справы, падтрымліваюць у цяжкія хвіліны жыцця.
У першую чаргу хочацца павіншаваць першакласнікаў, для якіх сёння прагучыць першы школьны званок, які сімвалізуе пачатак яркага насычанага жыцця, школьных будняў з новымі дасягненнямі, адказнымі і сур’ёзнымі выпрабаваннямі. Для старшакласнікаў-выпускнікоў пачынаецца год, які стане вызначальным у выбары прафесіі і далейшага жыццёвага шляху.
Няхай гэты год будзе шчодрым на цікавыя падзеі і творчыя знаходкі, а школьнае жыццё будзе змястоўным і разнастайным.
Шчыра жадаем педагогам прафесійных поспехаў, цярпення, мудрасці, чулага стаўлення да дзяцей, вучням – працавітасці, адказнасці, старання і настойлівасці ў дасягненні мэтаў, выдатных адзнак. Бацькам – узаемаразумення, радасці і гордасці за поспехі і перамогі сваіх дзяцей.
Моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, упэўненасці ва ўласных сілах і жыццёвага аптымізму ўсім вам у новым навучальным годзе!
У добры шлях!

1 верасня ў 9.00 ва ўсіх установах агульнай сярэдняй адукацыі Шумілінскага раёна пройдуць урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню ведаў.
Надрукавана ў №67 ад 31.08.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *