Спортивные новости: в обласных соревнованиях удачно выступили борцы из Оболи и активисты БРСМ

Актуалии Образование Спорт, туризм

Грэка-рымская барацьба
У канцы мінулага тыдня ў Віцебску прайшло адкрытае першынство вобласці фізкультурна-спартыўнага таварыства “Прафсаюзы” па грэка-рымскай барацьбе.
Обальскія барцы, якіх трэніруе Пётр Ганушчанка, сем разоў падымаліся на п’едэстал: першыя месцы ў Арцёма Сачыўкі (вагавая катэгорыя 35 кг), Уладзіслава і Вадзіма Грачухіных (47 і 53 кг), Аляксандра Храмцова (42 кг). Другім у вазе 35 кг стаў Кірыл Драздоў, трэція месцы – у Яўгена Сачыўкі (66 кг) і Кірыла Чухнова (47 кг).
Спартакіяда
28-29 студзеня ў Лётцах прайшла абласная спартакіяда актывістаў ГА БРСМ “Моладзь – за здаровы лад жыцця”.
На спаборніцтвах годна выглядалі і шумілінскія актывісты. Зборная каманда, якую ўзначаліла Таццяна Кахтэнка, заняла першае месца, а Аляксей  Грыгор’еў з камандай заняў трэцяе месца.
Надрукавана ў №9 ад 4.02.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *