1 сентября — День знаний

Актуалии Официально

Заўтра – у школу!
Дарагія вучні і студэнты, настаўнікі і выхавальнікі, бацькі!
Раённы выканаўчы камітэт, раённы Савет дэпутатаў сардэчна віншуюць усіх вас з Днём ведаў!
Гэта светлае і добрае свята з радасцю чакаюць і першакласнікі, якія ўпершыню пераступяць школьны парог, і выпускнікі, і ўсе школьнікі, і дарослыя, якія з цеплынёй успамінаюць у гэты дзень сваіх настаўнікаў.
Развіццё адукацыі ў нашай краіне з’яўляецца прыярытэтнай дзяржаўнай задачай. У  нашым раёне вядзецца пастаянная работа па паляпшэнню матэрыяльнай базы школ, павышэнню кваліфікацыі настаўнікаў, стварэнню неабходных умоў для атрымання якаснай адукацыі.
Дарагія сябры! Напярэдадні новага навучальнага года ад душы жадаем усім вам добрага здароўя, творчых поспехаў і цудоўнага настрою! Няхай лёгка скараюцца самыя высокія вяршыні ведаў, а смелыя задумы знахо-дзяць увасабленне! Шчасця, удачы і дабрабыту!
Опубликовано в №67 от 31.08.2010



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *