Спакойнае лета ў Шуміліне

Безопасность

Спакойнае лета

27 мая ў СШ №2 прайшло прафілактычнае мерапрыемства за мэту якога бралася настроіць бацькоў і дзяцей на тое, што самая галоўная задача летніх канікул, каб прайшлі яны спакойна і без эксцэсаў. Дзеці павінны застацца жывымі і здаровымі. Спецыяліст групы прапаганды і абучэння РАНС Л. А. Лінкевіч, старшы дзяржаўны інспектар ДАІ РАУС В. М. Бурлакоў, прадстаўнік ЖКГ Н. У. Догель заклікалі дзяцей і дарослых быць асцярожнымі і абачлівымі.

Пешаход ты ці вадзіцель, перш, чым рухацца, пераканайся ў тым, што рух будзе бяспечным. Памятай, што агонь можа прынесці многа гора, і што, бывае, і нейкая хвіліна вырашае жыццё. Што патануць можна і ў лужыне, што гарышча – не лепшае месца для гульняў, што траса Р-20 – зона павышанай рызыкі – пра ўсё гэта гаварылі даступна і пераканаўча. Хочацца спадзявацца, што інфармацыя знайшла свайго патэнцыяльнага адрасата.

Наталля ЧАРНІЧЭНКА.



1 комментарий по теме “Спакойнае лета ў Шуміліне

  1. ЧТО-ТО ВИКТОР НИКОЛАЕВИЧ ЗАДУМАЛСЯ.ПО ХОДУ ДО ДВАДЦАТКИ ДНИ СЧИТАЕТ.УВАЖАЮ ПОРЯДОЧНЫХ СОТРУДНИКОВ ОГАИ.МОЛОДЕЦ.ТАК ДЕРЖАТЬ…ЕСТЬ ЕЩЁ МУЖИКИ В ШУМИЛИНСКОМ ОВД.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *