С вопросами работы и учёбы пришли шумилинцы на приём к представителю Витебского облисполкома

Власть Экономика

Хачу працаваць. Хачу вучыцца
Работа, вакансіі, прафесійная падрыхтоўка, кваліфікацыя. Сённяшні час высвечвае надзвычайную актуальнасць гэтых пытанняў. І без гэтых пытанняў зараз не абыходзіцца, бадай, ніводны прыём прадстаўнікоў уладных структур.
27 мая прыём грамадзян Шумілінскага раёна праводзіў начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы Віцебскага аблвыканкама У. М. Севярын. Адным з першых да яго звярнуўся часова непрацуючы грамадзянін К. Знайсці работу сёння складана, тым больш, калі чалавек не мае прафесійнай кваліфікацыі. Тым не менш пытанне было вырашана. Ва ўпраўленні па працы і сацыяльнай абароне райвыканкама паведамілі пра заяўленую КУП БАН вакансію падсобнага рабочага, якую і прапанавалі грамадзяніну.
Добра, што моладзь у большасці сваёй разумее неабходнасць прафесійнай падрыхтоўкі, перавагі кваліфікаванага спецыяліста на рынку працы. Многія юнакі і дзяўчаты не абмяжоўваюцца адной спецыяльнасцю ці ўдасканальваюць яе на больш высокім узроўні. Адзін з маладых спецыялістаў, які завітаў на прыём да прадстаўніка аблвыканкама, падзяліўся сваім намерам паступіць у Акадэмію ўпраўлення пры Прэзідэнце Беларусі. Як гэта зрабіць? Уладзімір Мікалаевіч зазначыў, што для маладых і перспектыўных нічога немагчымага няма.
Дарэчы, як патлумачыў начальнік арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама В. А. Емяльянаў, у раёне створаны кадравы рэестр, у які ўключаны  перспектыўныя маладыя спецыялісты. Менавіта ім перш за ўсё могуць прапанаваць паступіць у Акадэмію на бясплатную форму навучання, згодна з выдзеленай раёну квотай. Дакументы падаюцца ў аблвыканкам, а адтуль – у Акадэмію, якая і рашае пытанне аб паступленні.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №41 ад 29.05.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *