У Шумілінскай ПМК-70 – асаблівы і адказны год

Новости Экономика

У Шумілінскай ПМК-70 – асаблівы і адказны год

Прафесія будаўніка заўсёды была і будзе запатрабаванай у грамадстве. Працаваць у гэтай галіне ганарова і перспектыўна, перакананы калектыў Шумілінскай ПМК-70 на чале з яго дырэктарам Аляксеем Юр’евічам Крыўко.

Намеснік дырэктара па вытворчасці А. Р. Дзмітрэнка, намеснік дырэктара па фінансава-эканамічнай дзейнасці Н. М. Краўчанка, дырэктар Шумілінскай ПМК-70 А. Ю. Крыўко і галоўны інжынер Р. В. Карасёў.

Прадпрыемства працуе роўна, упэўнена і стабільна. Зараз тут працуюць 309 чалавек. Сярэднямесячная зарплата за першае паўгоддзе склала 1044 рублі, што на 81 рубель больш, чым за адпаведны перыяд мінулага года. Кіраўніцтва ПМК-70 адзначае, што з задавальненнем возьме на работу людзей будаўнічых прафесій, каб можна было пашыраць спектр паслуг, шукаць новыя аб’екты для рамонту і будаўніцтва. За апошні год 9 чалавек прайшлі абучэнне па запатрабаваных спецыяльнасцях без адрыву ад работы.
За 2017-2020 гады ў рамках інвестыцыйных праектаў асвоена каля 2 млн рублёў. Сёлета разглядаецца праект па набыцці самазвала МАЗ (Еўра-5) коштам 196 тыс. рублёў у рамках дзяржаўнай праграмы (Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2015/04/02 №146 «Аб фінансаванні закупкі сучаснай тэхнікі і абсталявання»).
Шумілінскія будаўнікі бяруцца за рэалізацыю любых праектаў, трымаюць імідж надзейнага партнёра.
«Мы навучыліся працаваць у сучасных умовах і быць канкурэнтаздольнымі. Гэта атрымліваецца дзякуючы руплівасці калектыву, уменню працаваць хутка і якасна, – адзначае Аляксей Крыўко. – Шумілінскія будаўнікі працуюць не толькі на тэрыторыі раёна, а і ў Гарадоцкім, Ушацкім, Віцебскім і Полацкім раёнах на аб’ектах жыллёвага, вытворчага і сацыяльнага прызначэння.
Сёлетні год для нашага прад-прыемства – асаблівы. У райцэнтры разгарнуліся шматлікія будаў-нічыя работы, звязаныя з падрыхтоўкай нашага гарадка да «Дажынак». Упершыню за апошнія гады асноўны фронт работ шумілінскіх будаўнікоў – роднае Шуміліна. Справа гонару кожнага нашага работніка – выканаць усе работы якасна і ў час».
Аб’ёмы работ, што выконваюцца ў Шуміліне, уражваюць. На рэканструкцыі цэнтральнага парка і добраўпарадкаванні навакольнай тэрыторыі будзе выкладзена плітка на плошчы больш за 7,6 тыс кв. м, а пакрыццё гульнявых пляцовак складзе больш за тысячу квадратных метраў. Мадэрнізацыю з рамонтам раённага цэнтра культуры пачалі ў 2017 годзе, ужо выканана работ на суму больш двух мільёнаў рублёў. Шумілінская СШ №1 будзе адпавядаць званню школы будучага, шумілінскія будаўнікі завершаць работы ў жніўні. У лютым гэтага года пачалі бягучы рамонт паліклінікі Шумілінскай ЦРБ, паэтапны рамонт па паверхах дазволіў захаваць медыцынскую ўстанову працуючай, зараз вядзецца рамонт апошняга першага паверха.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Апублікавана ў №60 ад 06.08.2021 г.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *