Присылайте свои фотографии на конкурс «Это наша с тобою Шумилинщина»

Актуалии Край шумілінскі

Фотаконкурс «Гэта наша з табою Шуміліншчына»
Для аматараў фатаграфіі раённая газета “Герой працы” аб’яўляе фотаконкурс “Гэта наша з табою Шуміліншчына”.
Калі вас не перастае здзіўляць прыгажосць і непаўторнасць родных мясцін і вам даступна лічбавая фотатэхніка – тады гэты конкурс для вас.
Умовы конкурсу. На здымках адлюстроўваем родныя мясціны – будзе гэта рэчка ці возера, лес ці поле, вёска ці гарадскі пейзаж, адметныя ці малавядомыя мясціны.
Здымак не трэба апрацоўваць у фоташопе.
Кожная фотаработа павінна ўтрымліваць наступную інфармацыю:
– імя і прозвішча аўтара, яго ўзрост і адрас (каб было зразумела, дарослы гэта чалавек ці школьнік і было куды дасылаць ганарар);
– назву работы з указаннем адлюстраванай мясцовасці (напрыклад: “Усход над возерам Будавесць”).
Лепшыя на погляд рэдкалегіі фотаздымкі мы надрукуем у газеце “Герой працы”, змесцім на сайце www.shumilino.bу.
Аўтары надрукаваных здымкаў атрымаюць ганарар.
А ўсе разам мы папоўнім фотапартрэт Шумілінскага раёна.
Работы дасылайце па адрасе 211259 г. п. Шуміліна, вул. Ленінская, 24 ці на электронную пошту G_pracy@vitebsk.by
Панарама. Заходняя Дзвіна. Фота Сяргея ГАПОНЕНКІ.
Надрукавана ў №45 ад 12. 06. 2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *