Культурнае лета

Духоўнае Общество

Культурнае лета
Бывае, здараецца побач нешта цікавае, нават важнае, а ты і не ведаеш, праходзіш міма, ці посуд, напрыклад, мыеш. А толькі потым, па ўсхваленых водгуках разумееш, што вось так лёгка прайшоў міма чагосьці значнага.
Куды збіраемся мы…
У Віцебскім мастацкім музеі адкрылася выстава вядомага скульптара Сяргея Бандарэнкі. На выставе экспанаваны два дзясяткі ягоных скульптур, і гэта ў асноўным коні. Дарэчы, менавіта ён аўтар помніка князю Альгерду, што адкрыўся ў Віцебску летась. На сёння гэта самая буйная конная скульптура ў Беларусі. Выстава будзе працаваць да 14 ліпеня.
А ў пачатку ліпеня ў Віцебскім мастацкім музеі можна будзе наведаць выставу арыгінальных работ Пікасо і Далі. Зараз выстава экспануецца ў Мінску, а потым “прыедзе” і на радзіму Шагала. Ну як такое можна прапусціць?
4 ліпеня ў парку Мазурына пад Віцебскам пройдзе яскравы фестываль Холі – індыйскае свята фарбаў.  Пачатак фестывалю ў 16.00, а ўваход бясплатны. Патраціцца трэба будзе толькі на фарбы, якія ўжо прадаюцца. Мерапрыемства не мае ўзроставых абмежаванняў, трэба толькі ўмець весялі-цца. Акрамя абсыпання адзін аднаго яркімі фарбамі, свята прапануе цэлую праграму з выступленнем артыстаў.
Рубрыку вядзе Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №46 ад 16. 06.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *