Выпускники школ Шумилинского района прощаются с детством

Актуалии Молодёжь Образование

Па шырокіх дарогах жыцця
11 чэрвеня ва ўсіх школах раёна прайшлі выпускныя вечары.
Выпускны вечар. Апошні дзень у якасці вучня школы. А заўтра перад табой адкрываюцца шырокія дарогі жыцця.
У гасцінным двары Шумілінскай СШ №1 выстраіліся шэсць класаў – тры выпускныя і тры – дзевяцікласнікаў, якія атрымлівалі свой першы дакумент аб адукацыі. Усхваляваныя бацькі, сваякі, знаёмыя і сябры любаваліся маладымі хлопцамі і дзяўчатамі. Начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама В. В. Мянькова пажадала выпускнікам поспехаў у тэсціраванні і паступлення ў абраную ВНУ.

“Перад дзевяцікласнікамі таксама стаіць выбар, – сказала Валянціна Васільеўна. – Адны прадоўжаць вучобу ў каледжах і ліцэях, іншыя вернуцца ў школу, каб атрымаць сярэднюю адукацыю”. Яна пажадала ўсім добра адпачыць летам, каб з новымі сіламі прыступіць да “штурму” вяршынь ведаў – у школах, каледжах і ва ўніверсітэтах.
Пасля традыцыйнага школьнага вальса ўрачыстая калона вучняў накіраваліся па вуліцы Кароткіна ў раённы цэнтр культуры, дзе і адбылося ўручэнне атэстатаў выпускнікам школы і пасведчанняў аб базавай адукацыі дзевяцікалснікам.
Дарэчы, сёлета ў нашым раёне 148 выпускнікоў адзінаццатых класаў атрымалі атэстаты аб сярэдняй адукацыі, а тры выпускніцы (з Обальскай СШ, Шумілінскай СШ №1 і раённай гімназіі) закончылі школу з залатым медалём. Пасведчанні аб базавай адукацыі былі ўручаны 184 вучням, з іх чатыры (з Обальскай, Шумілінскай №1, Слабадской школ і раённай гімназіі) атрымалі пасведчанні асобага ўзору.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №46 ад 16.06.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *