И вновь в Оболи парад колясок

Культура Семья

Парад калясак
У Обалі прайшоў другі парад калясак, у якім прынялі ўдзел 12 сям’яў.  Шэсце пачалося ад Обальскага дзіцячага садка. Асноўныя мерапрыемствы прайшлі ля Дома культуры. Удзельнікі свята прадставілі свае сем’і, а далей галоўнымі героямі сталі мамы, якія гатавалі бліны з рознымі начынкамі і частавалі імі ўсіх. Сем’і Лук’янавых, Андрэевых, Храмцовых-Лысанавых, Карнісяевічаў, Спірыдавых, Серафімовічаў, Вялюгаў, Чарнышовых, Баранавых, Багаевых і Сіценкаў годна глядзеліся ва ўсіх конкурсах. І кожная  сям’я атрымала падарунак. Арганізатары мерапрыемства праз раённую газету выказваюць падзяку спонсарам (Беларусбанк, Белаграпрамбанк, ОКЗ, раённае аб’яднанне прафсаюзаў, Лясгас, ДРБУ-204, ГА “Беларускі саюз жанчын” і Обальскі ўчастак  “Полацкгазу”), без якіх немагчыма было правядзення параду калясак.
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў №47 ад 19. 06. 2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *