Птицей 2011 года в Беларуси стал большой кроншнеп

Экология

Вялікі кулон
Птушкай 2011 года ў Беларусі абвешчаны вялікі кулон (большой кроншнеп, Nunenius arquata L.). Падставай для выбару стала тое, што гэта рэдкі від, занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі. У краіне налічваецца ад 950 да 1200 пар вялікіх кулонаў. У Беларусі іх колькасць стабільная, але ў Еўропе яна скарачаецца з-за знішчэння месцаў пражывання кулонаў у выніку гаспадарчай дзейнасці чалавека.
Вялікі кулон мае лёгка пазнавальны выгляд. Гэта самая вялікая птушка з сямейства кулікоў. Як і іншыя кулікі мае загнутую дзюбу і карычнева-бурае пер’е.
Выбар вялікага кулона ў якасці птушкі года  дазваляе прыцягнуць ўвагу да ўнікальных беларускіх экасістэм – месцаў пражывання кулонаў: верхавых балот і адкрытых лугоў.
Надрукавана ў №10 ад 8.02.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *