Спрос на клубнику у шумилинских покупателей высок

Общество

Клубніцы куплялі вёдрамі
На працягу некалькіх апошніх гадоў клубнічны сезон стаў больш раннім. Помню, раней на Купалле клубніцы былі ў самым разгары. А цяпер гэтыя ягады прадаюць на рынку ўжо ў сярэдзіне чэрвеня.
На мінулым тыдні мы вывучалі попыт на клубніцы шумілінскіх пакупнікоў. На мясцовым рынку была чарга за ягадамі, якія райспажыўтаварыства прывезла з Брэста. Іх прадавалі па 22-25 тысяч за  кілаграм. “Клубніцы бралі вёдрамі, – кажа начальнік аддзела нарыхтовак райспажыўтаварыства Ю. А. Глаўдзель. – Толькі за мінулыя выхадныя мы прадалі з тону ягад. Паколькі клубніцы карыстаюцца попытам, мы мяркуем на працягу сезона некалькі разоў закупляць іх у Брэсце і прадаваць шумілінскім пакупнікам не толькі на рынку, але і ў гандлёвых павільёнах ля магазінаў “Прастор”, “Алімп”, “Прыдзвінне”, ля “Мясной лаўкі”.
Юрый Алегавіч запэўніў, што райспажыўтаварыства гатова закупіць у неабмежаванай колькасці  клубніцы ў жыхароў раёна па 15 тысяч рублёў за кілаграм. Але пакуль што такіх жадаючых не знайшлося. Напэўна, нашы землякі вырошчваюць гэты духмяныя ягады толькі для сябе.
Тым часам на шумілінскім рынку прыватнікі пачалі ўжо прадаваць клубніцы, вырашчаныя на сваіх агародах. Праўда, пакуль што цэны “кусаюцца”: паўлітровы слоік ягад каштуе 15-20 тысяч рублёў, літровы – 30-35 тысяч.
Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №48 ад 23. 06. 2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *