В Шумилинском районе по темпам заготовки кормов лидирует КУСХП «Ульский»

Сельское хозяйство Экономика

“Справімся сваімі сіламі!”
Звычайна ў прыпар касавіцы ў гаспадарках не хапае тэхнікі і людзей. І кіраўніцтва сельгасарганізацыі рада любой дапамозе. А вось у КУСГП “Ульскі” ў гэтым годзе  ўпэўнена сцвярджаюць: “Справімся сваімі сіламі!” “Свае механізатары заўсёды працуюць лепш, чым прыезджыя памочнікі, –  кажа дырэктар гаспадаркі В. У. Лабейка. – Мы пастараліся своечасова адрамантаваць тэхніку. За кожным трактарам замацаваны механізатар. На касавіцы працуюць два кормаўборачныя камбайны, дзве касілкі, граблі, тры трактары і машына на адвозцы. Механізатары з разуменнем адносяцца да работы, працуюць увесь светлавы дзень, перажываюць за грамадскае. Лепшых работнікаў, як нашы, мы нідзе не знойдзем”.
Каб пагутарыць з мясцовымі механізатарамі, мы накіраваліся на поле. Кормаўборачныя камбайны працавалі ля Крупеніна. Цікава было назіраць, як Генадзь Кадукоў на КВК-800 падбіраў  падвяленую траву  з валкоў, як яна духмяным зялёным патокам лілася ў прычэп трактара Ігара Барысевіча. Некалькі хвілін – і МТЗ з васьм’ю тонамі травы накіроўваўся да сянажнай траншэі. “Раблю за дзень па 10-14 рэйсаў, усё залежыць ад таго, ці далёка да сянажных траншэй,–  расказаў Ігар. – Закладвалі іх у Лявонаве, цяпер – у Брыціках, на наступным тыдні будзем вазіць траву ў Кардон”.
“Учора падабраў 245 тон травы, перавыканаў даве-дзеную норму ў тры разы, – расказаў механізатар Генадзь Кадукоў. – Падбор травы з валкоў апраўданы. Так шпарчэй: хутчэй загружаецца прычэп. Хаця мой калега Сяргей Ціханенка працуе напрамую: адразу косіць і здрабняе траву”. Абодва спосабы ўборкі, як патлумачылі спецыялісты гаспадаркі, апраўданы, бо ў сянажную траншэю падсохлая і зялёная трава кладуцца слаямі.
Побач на полі з касілкамі працавалі Леанід Шыкараў і Васіль Аглушэвіч, Сяргей Агафонаў зграбаў траву ў валкі. Аляксей Дамарад  і Уладзімір Прыгун на МТЗ везлі здробненую траву да сянажнай траншэі ля фермы Брыцікі. Станіслаў Васёха на сваім МАЗе спяшаўся да кормаўборачнага камбайна. Адным словам, работа кіпела. Не дарэмна ж “Ульскі” па тэмпах касавіцы першы ў раённай зводцы: на 22 чэрвеня тут было скошана траў першым укосам 97,75% да патрэбнага.
“Мы стараемся, бо ведаем, што ў касавіцу можна зарабіць нядрэнныя грошы, – расказалі механізатары. – За перавыкананне плана прадугледжаны яшчэ і прэміі. Да таго ж, у нашай гаспадарцы заробак выплачваецца своечасова, ужо атрымалі аванс за май”.
У гаспадарцы паклапаціліся пра падкормку яравых зерневых і кукурузы: нядаўна  закупілі 27 тон азотных угнаенняў.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №48 ад 23. 06. 2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *